Блог Навума Гальпяровіча

“Роздум. З пачуццём духоўнай сілы”. Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё)

Вы не задумваліся, сябры, чаму каляды выклікаюць творчую актыўнасць у мастакоў, паэтаў, музыкантаў? Амаль у кожнага выдатнага мастака свету можна знайсці калядныя матывы. Прычым, творы бываюць плёнам натхнення не толькі тых, хто спавядае хрысціянскае веравызнанне. Хрысціянскія матывы ў творчасці можна знайсці і ў тых, хто спавядае іншыя рэлігіі, і нават у атэістаў.
Проста дзень нараджэння Хрыста і сучасны каляндар, ідучы ад той ночы, калі валхвы ўбачылі ў небе светлыя знакі, ёсць увасабленне з’явы, якая называецца высокай духоўнасцю.

Валхвы прыйшлі. І спала немаўля
Свяціла зорка ярка з небасхілу,
Ад холаду сціскалася зямля
І вецер плыў над вогнішчам панылы.
Дым свечкай паўставаў, агонь – кручком
І цені сталі карацей, здаецца.
То ўсё даўжэй. І хто за тым агнём
Уведаў, што адлік жыцця пачнецца.

Калі я перакладаў на беларускую мову гэтыя радкі нобелеўскага лаўрэата Іосіфа Бродскага, мяне менш за ўсё цікавіла, у які храм ходзіць паэт і ці ходзіць ён увогуле ў храм. Проста гэтыя радкі не маглі быць напісаны чалавекам без веры, без духоўнай сілы, якая і нараджае высокую паэзію.

Валхвы прыйшлі. І спала немаўля.
Крутыя зводы яслі акружалі.
У крохкі снег хавалася зямля.
Дзіцё ляжала, і дары ляжалі.

Я ўзгадваю, як аднойчы вяртаўся з тэатра Янкі Купалы пасля спектакля “Касцюмер” у выдатным выкананні Мікалая Яроменкі і Віктара Манаева. Пад уражаннем ад цудоўнай ігры акцёраў, я не надта звяртаў увагу на мокры снег і моцны вецер. Перад чырвоным святлом светлафора заўважыў раптам чалавека, які кутаўся ў лёгкую куртку. Гэта быў Манаеў. Толькі нядаўна, здаецца, ён стаяў на сцэне, чуў воплескі ў свой адрас, трымаў кветкі ўдзячных гледачоў, а тут светлафор, вецер, снег, і хочацца дадому, у цяпло. Я тады сказаў яму словы ўдзячнасці, хоць ніколі раней не звяртаўся да незнаёмых людзей на вуліцы.
Праз многа год, калі мы пазнаёміліся, я расказаў Віктару Сяргеевічу пра той выпадак. Ён не запомніў тады мяне, а словы запомніў.
Віктар Манаеў у калядны вечар ва ўрачыстай абстаноўцы падчас абвяшчэння сёлетніх уладальнікаў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій дзячам культуры і мастацтва, быў удастоены звання лаўрэата спецыяльнай прэміі кіраўніка дзяржавы.
Гэтая прэмія таксама пацверджанне ісціны, што мастацтвам правіць духоўнасць. Шкада, што не ўсе сучасныя творцы сёння ўсведамляюць гэтую ісціну.
Мастацтва ва ўсе часы сцвярджала высокія гуманістычныя ідэалы. І спробы выкарыстаць талент для сцвярджэння іншых мэтаў, жаданне акунуцца ў змрочныя патаемныя жарсці, адмаўляючы светлыя і высокія чалавечыя памкненні, нічога агульнага з традыцыямі высокага мастацтва не маюць, разбураюць душу не толькі чытачоў ці гледачоў, а перш за ўсё і самога аўтара.
“Адлік жыцця”, па сцвярджэнні паэта, які пачаўся ў калядную ноч, выклікае ў гэтыя студзеньскія дні ціхую пяшчоту і светлую надзею.
І хай гэтыя высокія пачуцці будуць з намі ўвесь год!

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
23.00 Belarús de la A a la Z (ES)

Dalej:
23.20 Bélarus de A à Z (FR)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

25.04.24 - 18.00
25.04.24 - 19.00