Блог Навума Гальпяровіча

Скажыце, хто з вас не любаваўся вясной на цвіценне каштанаў? Нібы свечачкі – белыя, ружовыя, яны запаўняюць прастору не толькі духмяным пахам, але сваёй светлай і ўрачыстай прыгажосцю. Каштанавыя алеі – упрыгожанні любога горада, імі ганарацца, пра іх складаюць вершы і песні, яны – як сімвал вечнай маладосці і кахання.
А восенню, калі яны скідваюць на зямлю свае ядры, з якіх вылузваюцца клейкія карычневыя кругляшы, якія нагадваюць спелыя лясныя арэхі, я вельмі люблю іх збіраць. І гэтай восенню мы з унукам набралі іх цэлы кошык.
Акрамя чыста эстэтычных якасцяў, каштаны валодаюць і лекавымі. У медыцынскай практыцы іх рэкамендуюць ад розных хвароб.
Але ці заўважылі вы, што ў апошнія гады многія каштанавыя дрэвы пазасыхалі, іх ліце апала яшчэ ў чэрвені, і некаторыя гаспадарнікі паспяшаліся вырубаць цэлыя алеі.
Як сведчаць спецыялісты, прычынай гэтага стала хвароба дрэў, звязаная з моллю. Лічынкі яе закладзены ў лістах, да дзесяці штук на кожны. І калі апалую лістоту не збіраць, яны будуць размнажацца.
Іншыя сцвярджаюць, што віной гібелі каштанаў з’яўляюцца выкіды адпрацаваных машынных газаў, соль і хімікаты, якімі пасыпаюць вуліцы.
Ва ўсялякім разе спецыялісты адзначаюць, што ў вёсках і маленькіх гарадах каштаны выглядаюць лепш, таму што там у іх імунітэт мацнейшы.
Гэтае становішча выклікае трывогу не толькі ў спецыялістаў, але і аматараў прыроды, гараджан. Як паведамлялася ў прэсе, “зялёныя актывісты” не раз звярталіся да мясцовых уладаў. Гэта было, да прыкладу, у Гродна, дзе, як людзі сігналізавалі, мініруючай моллю заразіліся амаль усе дрэвы.
На жаль, такую трывогу раздзяляюць не ўсе, ад каго залежыць зялёная гаспадарка гарадоў. Лягчэй, вядома, спіліць дрэвы, чым іх лячыць.
А іх апаненты сцвярджаюць, што некампетэнтны догляд за дрэвамі – асноўная прычына, па якой хварэюць каштаны.
Як сцвярджаюць спецыялісты аграхімічнай лабараторыі, найбольш эфектыўна змагацца са шкоднікамі вясной, калі ў дрэваў пачынаецца сокавыдзяленне. Важна не прапусціць момант.
Калі апрыскаваць каштаны ў гэты перыяд хімічным рэчывам, вынік не прымусіць сябе чакаць.
Я, безумоўна, не бяруся выносіць нейкі вердыкт. Тут патрэбны цесны кантакт вучоных і тых, хто адказвае за зялёную гаспадарку нашых гарадоў.
Але вельмі хацелася б, каб папулярная некалі песня са словамі “зноўку цвітуць каштаны” не засталася толькі настальгічным напамінам пра цудоўную і гаючую прыгажосць гэтых любімых дрэў.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
01.00 News (EN)

Dalej:
01.20 Music For All (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

04.05.24 -19.00
05.05.24 - 18.00
05.05.24 - 19.00