Блог Навума Гальпяровіча

У дзевятнаццаты раз горад Маладзечна становіцца сталіцай нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі; за час, які прайшоў з першага фестывалю, нарадзілася нямала новых зорак айчынай эстрады, створана шмат новых цікавых твораў. 

Яркая падзея пачатку лета набыла шырокую папулярнасць, прыцягвае ў горад са слаўнымі культурнымі традыцыямі шматлікіх гасцей. 

Нязменна галоўнымі дзеючымі асобамі маладзечанскага фестывалю застаюцца салісты і музыканты вядомага далёка за межамі краіны аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга. 

Але не толькі гэтымі вядомымі ўдзельнікамі будзе вызначацца сёлетні фэст. Прыемна, што ўсё большую ўвагу яму надаюць творчыя саюзы, іншыя мастацкія калектывы. Сёлета, да прыкладу, госцем музычна-паэтычнай гасцёўні разам з паэтамі і кампазітарамі стане праслаўлены калектыў – Нацыянальны акадэмічны хор імя Цітовіча. 

Зрэшты, калі я ўзгадаў музычна-паэтычную гасцёўню, я скажу, што сёлета яе назва – “Пад небам Бацькаўшчыны роднай” – прысвечана Году малой радзімы. Кожны з выступоўцаў падзеліцца сваімі пранікнёнымі пачуццямі да тых куткоў нашай Бацькаўшчыны, якія сталі для іх адпраўной станцыяй у вялікі свет. 

Такім чынам, у вершах і песнях гледачы змогуць увачавідкі ўбачыць і адчуць самую шырокую панараму, нібыта на кароткі момант пабываць у самых розных дарагіх сэрцу аўтараў мясцінах. 

Зрэшты, калі гаварыць пра слова, а менавіта з яго пачынаецца любая песня, то яно ўсё больш і шырэй атрымлівае прапіску ў фестывальных праграмах. 

Асаблівасцю сёлетняга фестывалю будзе ўдзел у ім звыш двух дзесяткаў літаратараў. І ўжо заўтра на розных пляцоўках Маладзечна пачне паўнапраўна лунаць роднае слова. 

Старэйшая ў Беларусі музычная педагагічная ўстанова горада прыме паэтаў з Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

А героямі нібы сышоўшай з тэлевізійнага экрана праграмы “Суразмоўцы” ў малой зале Палаца культуры стануць паэт-песеннік Уладзімір Мазго і славуты драматург Аляксей Дудараў. 

Дарэчы, з асобай Уладзіміра Мазго звязана гісторыя фестывальнага руху, які пачаўся ў чэрвені 1993 года. Ён быў удзельнікам першай фестывальнай праграмы, на яго вершы ў канцэрце прагучала ажно пяць песень, прычым адна з іх, у вынананні спявачкі Анжалікі Ют, атрымала першую прэмію. 

А на сёлетнім фестывалі адбудзецца прэм’ера новай песні на вершы Уладзіміра Мазго “Жаўруковая мова”. 

А ў вялікай канцэртнай зале нібыта ажыве кніга “Мая Радзіма”, якая выйшла нядаўна ў Выдавецкім доме “Звязда”. Сярод выступоўцаў будуць лаўрэаты Дзяржаўнай і Нацынальнай літаратурных прэмій, вядомыя ў краіне творцы. 

Перафразучы адзін крылаты выраз, такім чынам можна сказаць: “Будзе слова, будзе і песня”. Галоўнае, каб гэтыя словы і гэтыя песні славілі родны край і выказвалі шчырую адданасць і любоў да нашай цудоўнай краіны.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
16.00 News (EN)

Dalej:
16.20 Belarus in the World Community (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

27.03.24 - 18.00
27.03.24 - 19.00