Блог Навума Гальпяровіча

«Роздум. Гаючая сіла матчыных песень». Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё)

Гэтая жанчына сёння – ўвасабленне народнай мудрасці, прыгажосці і спеўнасці. Пэўна, яна сама не ведала, што ёй выпадзе такі лёс, што простае сялянскае дзяўчо будзе на сцэне іграць каралеў ці оперных зорак, але больш за ўсё – беларускіх вясковых жанчын з іх няпростым жыццём, і што тыя песні, якія ёй спявала маці, будуць слухаць тысячы людзей. І не проста слухаць, а выціраючы слёзы, узнагароджваць яе ўдзячнымі гарачымі апладысментамі.
Так, я пра народную артыстку Таццяну Мархель, юбілей якой у гэтыя дні адзначае ўся краіна. “Мархель? Даваць званне заслужанай? Дык яна акрамя песень на сцэне нічым не вызначаецца”, — чуў я ў свой час ад некаторых эстэтаў у Віцебску ў далёкія сямідзесятыя гады мінулага стагоддзя. Але рэжысёр Валерый Мазынскі адкрыў у Мархель арганічны талент народнай актрысы, якая нібыта не іграла сваіх гераінь, а проста жыла на сцэне звычайным, знаёмым ёй жыццём.
Я рады, што былы загадчык літаратурнай часткі тэатра Якуба Коласа Уладзімір Ганчароў пазнаёміў мяне з акцёрскай сям’ёй  Таццяны Мархель і Яўгена Шыпілы, што мне пашэнціла нават пабываць у іх віцебскай кватэры. З таго часу Таццяна Рыгораўна не проста старая знаёмая для мяне – з яе талентам, з яе акцёрскім і жыццёвым лёсам я сутыкаюся доўгія гады з пачуццём выключнай павагі і спагады.
А час усё ж запатрабаваў менавіта такі вобраз народнай гераіні, і простыя немудрагелістыя матчыны песні сталі глыбока патрыятычным брэндам для многіх, каму давялося іх слухаць. Як калісьці і Уладзіміру Караткевічу, які ўпершыню ў Віцебску заўважыў гэты самабытны народны талент актрысы.
Сёння пра Таццяну Мархель можна прачытаць і пачуць шмат. І я хачу паразважаць не пра яе біяграфіію ці пра безліч яе сцэнічных вобразаў. А пра ролю і месца мастака ў станаўленні чалавека, у выхаванні ў ім пачуцця грамадзяніна і носьбіта адметнасцяў сваёго народа, сваёй культуры.
Чаму хлопец з расійскага Свярдлоўска Валодзя Мулявін стаў нацыянальным гонарам Беларусі, па-сапраўднаму народным артыстам, які зрабіў так шмат для захаваня і адраджэння беларускай песні? Таму што зразумеў і душой адчуў песні беларускіх маці. І сам на сцэне выглядаў часам гэткім каларытным вясковым шляхцюком. І не танны кіч ці якія падробкі цікавілі яго, а падслуханыя і запісаныя ў беларускіх вёсках жніўныя і радзінныя, калядныя і веснавыя песні.
Мы адзначаем Год малой Радзімы. Для многіх нашых землякоў малая радзіма – гэта любая вёска, шчырая любоў да бацькоўскай хаты, цёплыя ўспаміны пра аднавяскоўцаў, пра дарагія сэрцу мясціны.
У “Краязнаўчай газеце” Беларускага фонда культуры я вычытаў прапанову доктара гістарычных навук Леаніда Лыча стварыць у кожным раёне “Кнігі памяці зніклых вёсак”.
Разам з тым, хацелася, каб у гэтых кнігах знайшлося месца і для старадаўніх народных матчыных песень, такіх, якія з глыбокай любоўю і павагай нясе па жыцці і дзеліцца з намі народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
00.40 Ministry of Foreign Affairs Reports (EN)

Dalej:
01.00 News (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

25.04.24 - 18.00
25.04.24 - 19.00