Блог Навума Гальпяровіча

Я ўжо не раз гаварыў, што дваццаць першае стагоддзе прынесла нечуваную раней магчымасць выказваць свае адносіны да падзей і асоб, каментаваць прачытанае і праслуханае ў СМІ. І гэта, безумоўна, мае сваю карысць: людзі рэагуюць, абмяркоўваюць, даюць парады.
Прычым, калі раней іх голас можна было пачуць хіба падчас кухонных спрэчак ці на сходах або іншых абмеркаваннях, то сёння інтэрнэт дае магчымасць уключыць у гаворку сотні, а то і тысячы людзей.
Гэта таксама нясе свой пазітыў, бо можна ўбачыць, што хвалюе людзей, або вызначыць узровень кампетэнтнасці і прыстойнасці аўтараў.
І многае такое, што раней хавалася за звыклай маскай і знешняй аб’ектыўнасцю, нібы на нейкім вялікім экране, становіцца даступным для ўсіх.
Нават тэрмін з’явіўся – “канапныя” – гэта значыць, што седзячы дома, на канапе, можна абражаць аўтарытэтных людзей, выказваць самыя розныя трызненні, закамуфлікаваныя пад арыгінальныя думкі.
Прычым, многія такія “дзеячы” хаваюцца пад псеўданімамі, і з імі немагчыма спрачацца ці нешта даказваць.
Уражвае і тое, з якой лёгкасцю і беспардоннасцю сыплюцца абразы, ілжывыя звескі, як ідзе непрыкрытае ўмяшальніцтва ў асабістае жыццё чалавека.
У некаторых каментарыях сустракаюцца адкрытыя экстрэмізм, ксенафобія. Нават дзіву даешся, што ў наш час могуць існаваць людзі з такой псіхалогіяй і поглядамі, якія прыводзілі свет да страшэнных трагедый.
Аўтарытэтныя вучоныя, артысты, пісьменнікі, дзеячы культуры могуць пачуць у свой адрас такое, што не ў кожнага вытрымаюць нервы.
Якіх толькі выразаў можна сустрэць на адрас ні ў чым не вінаватых людзей: і шарлатаны яны, і злодзеі, і фільмы іх – мура, і навуковыя іх дасягннені – нішто, і ўвогуле – гнаць трэба іх... Прычым, робіцца гэта без усялякіх доказаў і аргументацый.
Такім жа чынам ацэньваюцца класічныя, любімыя многімі пакаленнямі творы мастацтва, імёны, заслужыўшыя павагу мільёнаў людзей.
Магчыма, такіх “троляў”, як іх называюць сучасным слэнгам, не так і шмат, але яны настолькі актыўныя, настолькі нахабныя і злосныя, што ствараецца ўражанне, што так думае і разважае значнае кола людзей.
Я далёкі ад таго, каб шукаць рэцэпты пазбаўлення ад насілля рознага славеснага бруду. Тут трэба думаць грамадой, вяртацца да вытокаў: сям’і, школы, грамадскіх інстытутаў.
Таму трэба шукаць прышчэпку ад гэтых людскіх хвароб, бо чым раней чалавек пазбавіцца ад зуду злосці, зайздрасці, хцівасці, тым здаравей будзе ўсё грамадства, уся чалавечая супольнасць.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
07.00 Nowości z Białorusi (PL)

Dalej:
07.20 Ludzie i losy (PL)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

04.05.24 -19.00
05.05.24 - 18.00
05.05.24 - 19.00