Блог Навума Гальпяровіча

Даўно ведаю настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Алену Канстанцінаўну Пекач; не раз яна прыходзіла да нас, на радыё, са сваімі цікавымі матэрыяламі, сярод яе былых студэнтаў ёсць нашы супрацоўнікі, якія з павагай і пашанай адгукаюцца пра сваю былую выкладчыцу.
Я не агаварыўся, сказаўшы пра студэнтаў і выкладчыцу. Пекач пэўны час працавала ў Педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, але аднойчы зразумела, што ўсё ж школа, дзеці, праца настаўніка – яе галоўнае прызванне. 
Я тут не стану распавядаць пра больш як трыццацігадовы стаж настаўніцы мінскага ліцэя №2, раскажу пра сваё ўражанне, калі нядаўна ў інтэрнэце адкрыў сайт Алены Канстанцінаўны.
Як кажуць, па ўсіх законах жанра – з раздзеламі, спасылкамі, фотаздымкамі і ілюстрацыямі, статыстыкай наведванняў і г.д.
Ёсць тут інфармацыя пра настаўніка, раздзелы “Нашы праекты”, “Нашы перамогі”, “Залацінкі беларускай мовы“…
Ёсць месца для водгукаў і перапіскі вучняў.
Дарэчы, менавіта з сайта я даведаўся, што навучэнцы гімназіі не раз выходзілі пераможцамі ў розных конкурсах і алімпіядах у родным горадзе.
Зрэшты, блогі і персанальныя сайты настаўнікаў роднай мовы апошнім часам не такая ўжо рэдкасць у сеціве, там можна знайсці і метадычныя матэрыялы, і літаратурныя тэксты па школьнай праграме.
Гэта я да таго, што многія бацькі скардзяцца, што іх дзеці не вылазяць з камп’ютараў, дык вось важна, каб яны шукалі там карысныя для іх матэрыялы.
Калі я сёння бачу і чую, як некаторыя таты і мамы кантралююць, як дзеці асвойваюць школьную праграму, правяраючы сшыткі, рашаючы разам з малымі заданнні, пішучы з імі сачыненні па літаратуры, я ўзгадваю сваё школьнае дзяцінства, калі бацька і маці з-за сваёй занятасці толькі пыталіся ў канцы дня:  “як справы ў школе?” Увесь астатні час падрыхтоўка хатніх заданняў была цалкам на маіх плячах. Ды і гурткі ды секцыі мы выбіралі самі.
І каб нейкая мама прывезла хлопца на футбольнае поле перад трэніроўкай на машыне, яго б проста засмяялі.
Мне гатовы голасна запярэчыць, што сёння не тыя часы, што калі не займацца вучобай і адпачынкам, не кантраляваць кожны крок дзіцяці, то невядома, чым гэта можа скончыцца.
Гэта хоць і так, безумоўна, але гледзячы, скажам так, на параметры такой увагі.
Калі ўвогуле пазбавіць сваіх дзяцей права і ўмення рабіць самастойныя вывады, прымаць рашэнні, то і ў дарослае жыццё яны ўвойдуць маменькінамі сынкамі і дочкамі, а нечаканыя спакусы і вызваленне ад празмернай бацькоўскай апекі могуць аказацца нават больш згубнымі, чым у дзяцінстве.
Я нездарма пачаў размову з персанальнага сайта настаўніцы. Так званае дыстанцыйнае навучанне дазваляе самастойна шукаць і падбіраць матэрыялы, рабіць уласныя вывады і ацэнкі.
І гэта важна па любым прадмеце.
А вось папытацца, што шукае на сваім камп’ютары ўласны гадаванец, безумоўна, не будзе для бацькоў лішнім. 

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
03.40 Ministry of Foreign Affairs Reports (EN)

Dalej:
04.00 News (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

25.04.24 - 18.00
25.04.24 - 19.00