Блог Навума Гальпяровіча

Здаецца, адшумелі, адзвінелі святочнымі феерверкамі ля лясных прыгажунь  навагоднія сустрэчы, паклаліся ў шафы на год бліскучыя цацачныя шары, 2019-ы набраў, што гаворыцца, рабочы ход.
А вось сотні кітайскіх студэнтаў і іх сяброў сабраліся на святочны канцэрт у мінскім лінгвістычным універсітэце, прысвечаны надыходзячаму новаму году па месяцавым календары. У 2019 годзе па кітайскім календары новы год наступіць пятага лютага. На працягу двух тыдняў нашы сябры з Паднябеснай захоўваюць традыцыі і звычаі: наведваюць блізкіх і родных, ушаноўваюць памяць пайшоўшых у іншы свет, запускаюць у неба ліхтарыкі…
І тыя нашы кітайскія сябры, якія працуюць ці вучацца ў нашай краіне, сустрэўшы разам з намі навагоднія святы, рыхтуюцца адзначыць сваё.
Святочны канцэрт, які доўжыўся амаль чатыры гадзіны, быў арганізаваны кітайскім студэнцкім саюзам у Беларусі пры падтрымцы пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі.
І хоць свята ў асноўным праходзіла на кітайскай мове, нашы студэнты не заставаліся раўнадушнымі: вось ужо некалькі гадоў ва ўніверсітэце вывучаецца кітайская мова, і многія выпускнікі ўжо здольныя гаварыць і разумець па-кітайску.
Безумоўна, можна было б і абмежавацца проста паведамленнем пра такую падзею, але тое, з якой увагай да народных традыцый, з якім натхненнем шчыравалі на сцэне нашы сябры, выклікала роздум і вялікую павагу.
Кожны народ імкнецца захаваць сваю індэнтычнасць, сваю самасць, свой адметны твар сярод іншых народаў планеты.
Так, як гэта робяць у Кітаі, цяжка параўноўваць з кім-небудзь іншым. Тут да гэтага часу шануюць не проста народныя святы, але і старажытныя легенды, казкі.
А што тычыцца гісторыі, то кожны школьнік можа расказаць пра значныя падзеі ад дынастыі Ся (а гэта 2207 год да нашай эры) да дынастыі Цын, якая закончылася ў 1912 годзе нашай эры, і да стварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі.
А вучэнне старажытнага філосафа Канфуцыя, які жыў, лічыцца, паміж 551 і 479 годам да нашай эры, і да гэтага часу з’яўляецца цэнтрам народнай маралі,  самасвядомасці кітайцаў!..
У цэнтры яго вучэння — пытанні маральных паводзін, выхавання і кіравання дзяржавай. Асноватворным прынцыпам яго этыкі з'яўляецца паняцце «жэнь» — чалавечнасць, гуманнасць, чалавекалюбства.
Сёння Кітай – высокаразвітая сучасная краіна, з магутнай эканомікай, з сусветнымі дасягненнямі ў галіне навукі, тэхнікі, народнай гаспадаркі. Але вось вернасць традыцыям, павага да сваёй гісторыі, арыенцір на ўласны шлях у развіцці – гэта тое, чаму можна і трэба павучыцца.
І калі маладыя людзі з такім энтузіязмам, з такім імпэтам любяць сваю краіну,  свой народ, вераць у яго будучыню, што было відавочна падчас гэтага святочнага вечара, то гэта выклікала ў кожнага, хто быў у зале, высокія і светлыя пачуцці.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
06.40 Popular Diplomacy (EN)

Dalej:
07.00 Nowości z Białorusi (PL)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

25.04.24 - 18.00
25.04.24 - 19.00