Блог Навума Гальпяровіча

Чалавеку, дзяцінства якога прыйшлося на апошнія дзесяцігоддзі мінулага стагоддзя, не тое, што ўявіць, нават у страшэнным сне не магло прыйсці ў галаву тое, што сёння лічыцца нормай. Памятаю, кока-кола і гумка былі прыкметай пачварнага ладу жыцця, занядбання ўсіх маральных прынцыпаў. А калі б хто ўбачыў і пачуў па тэлевізары шакуючыя падрабязнасці інтымнага жыцця любімых артыстаў ці іншых папулярных асоб, то ў некаторых, як цяпер модна казаць проста б “дах знесла”.
Апошні выраз таксама не мог бы прагучаць з маіх вуснаў публічна, бо гэта было б непрыстойна. Ні журналісты, ні тым больш публічныя асобы, не мелі права сабе дазволіць жаргонныя слоўцы.
Але гэта яшчэ паўбяды. Каб пабачыў чалавек таго часу маладзіц у рваных штанах, хлопцаў з кальцом у носе ці распісаных татуіроўкай на зайздрасць усяму крымінальнаму свету… Уявіце сабе рэакцыю!..
Па вуліцах сноўдаюцца сотні юных і не зусім грамадзян, якія гучна размаўляюць самі з сабой. Толькі пільна прыгледзеўшыся, можна ўбачыць у іх вушах правадкі, праз якія яны, не гледзячы па баках, кантактуюць са сваімі нябачнымі суразмоўцамі…
І гэта толькі знешнія прыкметы. Дваццаць першае стагоддзе прынесла нямала сапраўдных цудаў, пра якія не маглі марыць нават самыя смелыя фантасты. Напрыклад, магчымасць весці пісьмовы і вусны кантакт з адрасатам у любой кропцы планеты ў рэжыме рэальнага часу, за лічаныя гадзіны пераадольваць адлегласці ў тысячы кіламетраў, даведвацца пол дзіцяці задоўга да яго нараджэння, ды гэтых дзівосаў можна пералічваць яшчэ доўга.
Нас акружаюць тысячы відаў разумных машын з інтэлектам, які, да прыкладу,  можа выйграць шахматную партыю ў самага моцнага грасмайстра,  адказаць на пытанне па тэлефоне, адшукаць рашэнне складанай задачы…
І ў той жа час мы самі засталіся часам на ўзроўні, досыць далёкім ад дасканаласці цудаў навуковага прагрэсу.
Больш за тое, некаторыя сталі нагадваць па паводзінах славутага героя булгакаўскага рамана “Сабачае сэрца“ – пра тое, як гены сабакі перамаглі ў выведзенага прафесарам Прэабражэнскім са звычайнай дварнягі экземпляра чалавека.
На жаль, і прозвішча вядомага пісьменніка, і яго героя далёка не ўсім маладым людзям нешта скажа. Сённяшнія школьнікі, не ўсе вядома, проста ўражваюць сваім цемрашальствам. Для іх больш вядомыя і папулярныя асобы іншага кшталту, з якімі яны сустракаюцца ў тым жа інтэрнэце, на розных тусоўках і экшнах.
Мы сталі меньш чытаць кніг, нават не харошых, але і рознага літаратурнага шырспажыву,  якім напоўнены паліцы кнігарань.
Дабрыня і спагада сталі лічыцца ў пэўнай часткі людзей прыкметай слабасці, грашовыя інтарэсы выйшлі на першы план, і дзівацтвам здаецца многае, што вызначалася раней як высакароднасць і прыстойнасць.
Іншымі словамі, прагрэс і дасягненні навукі, на жаль, не паўплывалі на ўдасканальванне чалавека, яго маральных якасцяў.
Але марна думаць, што гэта новае стагоддзе вінаватае. Нельга ісці з павернутай галавой назад. Таму варта шукаць адпаведнасць імкліваму руху часу, не забываючыся на ўсё вартае, што дало нам мінулае і шматавяковы досвед чалавецтва.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
17.20 Belarusian High Tech (EN)

Dalej:
17.40 Business Life (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

04.05.24 -19.00
05.05.24 - 18.00
05.05.24 - 19.00