«Калі б вечарам, у глухую восеньскую ноч, адкінуць з граніцы на даўжэйшым яе прамежку павалоку змроку, мы б убачылі партыі перамытнікаў, якія цягнуцца да граніцы… Ідуць па трох, па пяцёх і нават па дзесяцёх і звыш. Большыя групы вядуць “машыністы”, якія дасканала ведаюць мяжу і пагранічча. Малыя партыі ходзяць пераважна на сваю руку. Ідуць нават жанчыны, па некалькі адразу, каб за золата, срэбра і даляры купіць у Польшчы тавараў і з ліхвой прадаць у Саветах», – так пісаў пра даваенную савецка-польскую мяжу Сяргей Пясецкі. І здаецца, што падзеі, якімі літаральна кіпеў тагачасны Ракаў, лёгка ўплятаюцца ў канву прыгодніцкага фільма з авантурамі, рызыкамі і такімі «вострымі» падрабязнасцямі, што толькі ўмацоўвае сумненне, ці магло такое быць увогуле?
Для тых, каму патрэбны «матэрыяльны» падмурак для гэтых неверагодных гісторый, прапануем адправіцца на незвычайную экскурсію. Нацыянальнае агенцтва па турызме ў чарговы раз запрасіла на адукацыйны семінар спецыялістаў сферы турындустрыі. Гэта значыць, што праграма будзе насычаная, тэма незвычайная, а кампанія – падрыхтаваная да падарожжаў у любых умовах надвор’я. Так і атрымалася.
«Мяжа была зусім побач, таму людзі павінны былі прыстасоўвацца да сітуацыі не вельмі простай», – расказвае гісторык Ігар Мельнікаў, які распрацаваў тэматычную экскурсію па маршруце Заслаўе – Новае Поле – Ракаў. І, каб удзельнікі семінара адчулі сябе датычнымі да рэалій былога прыгранічнага жыцця, раздае пашпарты.
Калі быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор (дакладна 100 гадоў таму), па першым яго варыянце, станцыя Радашковічы павінна была быць у межах БССР, але пазней такі падзел быў зменены. І сітуацыя была распаўсюджаная: калі населены пункт належаў адной дзяржаве, а ўжо могілкі – іншай.
«Унікальная рэч, – падкрэслівае наш экскурсавод, – гэта мяжа цывілізацый. Цывілізацыі заходняй і цывілізацыі сталінскай. Але я ў сваіх даследаваннях на першае месца стаўлю звычайнага чалавека. Менавіта сам чалавек з’яўляўся галоўным “актарам” тых падзей». Пра тэму экскурсіі ўскосна нагадвае і сам Ігар Мельнікаў: ён апранае уніформу старшага палітрука ўзору 1935 года.
Чыгунка – вось яшчэ адзін вельмі важны «складнік» у справе бяспекі на даваеннай савецка-польскай мяжы. Лібава-Роменская чыгунка была стратэгічнай, бо яна праходзіла ў Вільню і ў ваенны час адыгрывала важную ролю. Гэты накірунак лічыўся ў 1930-ыя гады адным з самых небяспечных у выпадку вайны. Як Саветы, так і палякі прыкладна да 1937 года разглядалі ў якасці асноўнага праціўніка адно аднаго. Таму прыгранічная інфраструктура стваралася вельмі старанна, а саму мяжу ахоўвалі добра. Былая моцная інфраструктура зараз – гэта будынак адной з камендатур і аўтэнтычная казарма. Як лічыць Ігар Мельнікаў, такі арыгінальны будынак – лепшае месца для тэматычнага музея. І калі экспанаты для яго знайсці будзе няцяжка, то з «вуснай гісторыяй» будуць пэўныя праблемы. Справа ў тым, што жывых сведкаў тых часоў амаль не засталося, але наш экскурсавод падчас экспедыцый занатаваў некалькі цікавых гісторый.
Сама мяжа – гэта не толькі тэрытарыяльны падзел, гэта і вялікая колькасць людзей. У тым ліку перабежчыкаў, агентаў, шукальнікаў заробкаў. І, па словах Ігара Мельнікава, праца на разведку трактавалася тым часам не як здрада, а як адзін са спосабаў заробкаў. І заробкі не мізэрныя – плацілі доларамі (памятаеце шыкоўныя гулянні кантрабандыстаў у творах Пясецкага?). Прыбыткова, а таму і папулярна было «вадзіць фігуркі» – перавозіць людзей праз мяжу, што было распаўсюджана амаль да 1941 года. Гэта была так званая «зялёная мяжа» – лес. Людзі беглі з адной краіны ў іншую ў пошуках лепшага жыцця. І мяжа не была непраходнай сцяной з калючым дротам. Таму здараліся і кур’ёзныя выпадкі кшталту «карова заблудзілася і апынулася на варожым лузе, дзяўчына пайшла за жывёлай, сустрэла чырвонаармейцаў, вось і нагода на новую вярбоўку». Былі выпадкі, калі ў Савецкім Саюзе залатыя чырвонцы каштавалі больш, чым у Польшчы. «Памежнікі» праносілі грошы ў Мінск, дзе іх прадавалі за вышэйшы кошт. Тое самае і з вопраткай, парфумерыяй.
«Мяне часта пытаюць, чаму менавіта Ракаў развіваўся такім чынам? Ні Глыбокае, ці іншыя мястэчкі? Усё проста – побач Мінск, – тлумачыць Ігар Мельнікаў, – і Мінск даваў вялікі попыт на розныя тавары. Нават з Турцыі вазілі наркотыкі. І, дарэчы, вядомы тэрарыст Барыс Савінкаў перайшоў мяжу ля Заслаўя, дабраўся да Мінска, дзе і быў затрыманы падчас аперацыі «Трэст».
Рознымі гісторыямі багата даваенная савецка-польская мяжа, сярод якіх менш за ўсё рамантычных і шчаслівых. Напрыклад, трагедыя сям’і Друцкіх-Любецкіх. Гаворка пра гэты род пачынаецца ў вёсцы Новае Поле. Тут знаходзіцца цікавы будынак: былая сядзіба Друцкіх-Любецкіх, помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя і аграрна-эканамічны каледж. Вось такое дзіўнае спалучэнне.
Іеранім Друцкі-Любецкі апошні гаспадар сядзібы. Часам яго параўноўваюць з прадстаўніком яшчэ аднаго адметнага роду – Эдвардам Вайніловічам. Добрыя землеўласнікі, якія цікавіліся сельскай гаспадаркай і падтрымлівалі наватарскія ідэі. У 1919 годзе Іеранім з’язджае з Новага Поля і едзе ў Варшаву. У той час па Еўропе гуляла «іспанка» і неўзабаве Друцкі-Любецкі памёр. Яго сын Канстанцін трапіў у палон і стаў ахвярай «катынскага спіса». Лёс дачкі Іераніма – Хрысціны Друцкай-Любецкай – сумны, нават з’яўляецца сімвалам трагедыі савецка-польскай мяжы. І невыпадкова наш экскурсавод расказвае гэтую гісторыю на Ракаўскіх могілках, дзе знаходзіцца крыпта Друцкіх-Любецкіх.
У 1921 годзе па просьбе сваёй маці Хрысціна адправілася ў Новае Поле паглядзець, што адбываецца з сядзібай, ды і ўвогуле трэба разабрацца з маёмасцю. Дзяўчына пераблытала дарогу і трапіла да савецкіх пагранічнікаў. Было вырашана адвезці Хрысціну ў Койданава, дзяўчына даведалася пра план і пабегла, за ёю кінуліся і пагранічнікі. Аднаго з іх Хрысціна застрэліла, дабегла да тэрыторыі Польшчы, дзе дзяўчыну і дагналі. Пахавалі Хрысціну Друцкую-Любецкую ў Койданаве, і толькі праз 5 гадоў яе змаглі перапахаваць на Ракаўскіх могілках. Сімвалічна, што там і заканчваецца экскурсія: шмат людзей, звязаных з гісторыяй даваеннай савецка-польскай мяжы, пахавана там: гэта і кантрабандысты, перабежчыкі, агенты і простыя людзі, якія пераходзілі мяжу не ў шчаслівы час.
ВЕРАНІКА БАРЫСЁНАК
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут