Беларусь багата цудоўнымі абрадамі, і, на шчасце, не ўсе нашыя старадаўнія традыцыі канулі ў Лету ці намінальна прапісаліся на старонках кніг і падручнікаў. Напрыклад, традыцыя выпечкі Паўлаўскіх караваяў – вельмі ўтульная, цёплая і папросту можа стаць вялікай прывабнасцю не толькі для беларусаў, але і для турыстаў. Уявіце сабе такі аўтэнтычны і эксклюзіўны майстар клас, дзе вы не толькі цеста мясіць будзеце (ляпіць, абпальваць, «шышкі» круціць і шмат іншага цікавага), але і спяваць, выконваць тутэйшыя звычаі, слухаць жарты і прымаўкі. Мясцовыя кажуць, што «Спячы каравай – як нарадзіць дзіця». А каму гэтая прымаўка падаецца вельмі катэгарычнай, то каравайніцы ўдакладняюць: каравай выпякаюць некалькі дзён. Каля пяці чалавек. Вось такі – Паўлаўскі каравай – нематэрыяльная спадчына Слонімскага раёна.
Мясцовую ініцыятыву рэалізавалі ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца ЕС і рэалізуецца Праграмай рзвіцця ААН (ПРААН). На атрыманы грант у вёсцы Паўлава ў філіяле «Навасёлкаўскі цэнтр культуры» ўсталявалі адмысловую печ, закупілі неабходныя прылады, а таксама прыгожыя беларускія строі для ўдзельніц аматарскага аб’яднання «Чараўніцы-каравайніцы».
А далей усё ў руках жаночых, каравайніцы ладзяць утульныя вячоркі, падчас якіх і ажывае традыцыя выпечкі Паўлаўскіх караваяў. Вядома, што сакрэты гэтай справы перадаваліся ад маці да дачкі, але не ўсе дзяўчаты ведалі тонкасці абраду. Носьбіткай традыцыі была Галіна Чараховіч, якая ў пасляваенны час і навучыла ўсіх жадаючых пячы сапраўдны Паўлаўскі каравай.
А гэты хлеб – не просты бохан. Па-першае, толькі гэты каравай упрыгожвае вялікая галіна пладовага дрэва з 5 адросткамі. Яе абвіваюць узорыстымі палоскамі цеста. Па-другое, упрыгажэнні для каравая (іх тут называюць «шышкі») вырабляюцца ўручную, кожная з іх – гэта сімвал, які дапамагае «чытаць» каравай: на якую тэму выпечка, да якога свята, якія добрыя пажаданні перадаюць каравайніцы. Па-трэцяе, тэхналогія прыгатавання «шышак» больш нагадвае абпал керамікі, чым звычайную работу з цестам. Усе гэтыя прыгожыя пацеркі, птушкі, кветкі, калоссе запякаюцца асобна над полымем печы пры высокіх тэмпературах, і толькі праз пэўны час выкладваюць «шышкі» на каравай.
Абавязковыя складальнікі цеста для каравая – гэта мука, малако, цукар, масла, яйкі, дрожджы, алей… Магчыма, ёсць яшчэ нейкі сакрэт, але, як кажуць «Чараўніцы-каравайніцы», на тое ён і сакрэт!
Калі да гэтага абзаца здавалася, што як-ніяк, але паспрабаваць шчасця ў дамашняй версіі прыгатавання каравая можа кожны, то гэта ілюзія парушыцца наступным сказам. Каб Паўлаўскі каравай атрымаўся, трэба не толькі ладна замясіць цеста, умела скарыстацца хлебапечкай і пасля ўпрыгожыць румяны бохан. Кожны этап прыгатавання мае свае асаблівасці і рытуальныя дзеянні, якія робяць гэтую прыемную справу відовішчнай і, нават, крыху чароўнай.
Усе збіраюцца ў старэйшай каравайніцы, якая адказвае і за вельмі важны момант – патрэбную тэмпературу печы. Дарэчы, працэс прапальвання печы займае першы дзень. Атрымаўшы Божае благаслаўленне, каравайніцы пачынаюць замес “па сонцы”, а цеста месяць асобым спосабам. Напрыклад, калі пякуць вясельны каравай, нельга цеста мясіць кулаком, каб маладыя жылі дружна. Трэба адзначыць, што і каравайніцы павінны быць у добрым гуморы, каб толькі пазітыўная аўра ўплывала на выпечку. Ці дух? Вось чаму гэты кулінарны майстар клас можа прэтэндаваць таксама і на «гадзінку» псіхалагічнай разгрузкі. Яшчэ «Чараўніцы-каравайніцы» спяваюць і вымаўляюць замовы, каб цеста атрымалася. Наступны этап – рост цеста каравая. І вось у чым сакрэт:
Падыходзь, падыходзь, наш каравай,
З дубовай дзежкі дно выбівай,
Калі будзеш выбіваці,
То будзем цябе гібаці.
І пакуль цеста для каравая расце, умелыя рукі вырабляюць упрыгажэнні, замешаныя на асобным цесце. Тым часам каравай у форме павялічваецца ў памерах і «пыхкае»:
Іча, каравай, іча,
Каравайніцу кліча.
А калі надыходзіць час адпраўляць каравай у печ, гучыць наступная замова (падчас абраду каравайніцы неаднойчы звяртаюцца да Бога):
Саступі, Божа, з неба,
Як ты нам цяпер трэба,
Памагаў замясіці,
Памажы ж і ўсадзіці.
Каравай пячэцца прыкладна 2 гадзіны, астывае пад такую замову: «Дайце сыру, масла, каб яго цела згасла». І толькі на трэці дзень каравай упрыгожваюць, таксама з выкананнем мясцовых звычаяў і павер’яў. У залежнасці ад віду каравая крыху мяняюцца песні, прымаўкі, рытуальныя дзеянні. Але нязменнымі застаюцца: рэцэпт, добры настрой, файны вынік і адчуванне, што нашыя карані моцныя. Бо адрадзіць такі прыгожы і душэўны абрад, перадаць яго дух і сакральнасць – дарагога варта.
У той жа час не хочацца, каб гэта традыцыя здавалася «застылай у мінулым». Наадварот, гэта выдатная нагода не толькі падзяліцца ўдалым рэцэптам, правесці кулінарны майстар клас з далейшым чаяваннем, але і крыху даведацца пра мясцовыя традыцыі, успомніць сваю гісторыю, ці, можа, стаць яе часткай? Зрабіць гэта лёгка: у жніўні ладзіцца фестываль «Паўлаўскі каравай». Значыць, «будзе хлеб – будзе і песня».
Тэкст Вераніка Барысёнак
Фота Альфрэд Мікус
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут