Блог Навума Гальпяровіча

 

Гэты будынак нас, юных палачан, прыцягваў заўсёды. Па-першае, сваім старадаўнім абліччам, якое захавалася праз сотні гадоў, па-другое, тым што ён стаяў на стромым беразе Дзвіны насупраць велічнага сабора, камяніцы якога таксама захаваў час, нягледзячы на тое, што будыніна была прыстасавана пад нейкія гаспадарчыя патрэбы.

Гэта потым па ініцыятыве тадышняй загадчыцы аддзела культуры гарвыканкама Таццяны Давыдаўны Рудавай там адкрыецца карцінная галерэя, а былы будынак брацкай школы, звязанай з імем Сімеона Полацкага пачнуць рэстаўраваць пад музей.

У гады маёй маладосці там быў жылы дом, у якім жыла прыгожая дзяўчына , ужо не памятаю яе імя, яфкая вельмі падабалася майму сябру, будучаму таленавітаму мастаку. Мы не раз заседжваліся ў двары, углядаючыся ў цёмную дзвінскую ваду, удыхаючы чароўны пах летняй ночы.

Я ўжо працаваў уласным карэспандэнтам Беларускага радыё, калі ўсё больш пачыналі гаварыць пра полацкую даўніну, калі ўжо аднаўлялася Сафійка , калі ў горад часцей сталі завітваць вучоныя, пісьменнікі, аматары гісторыі, калі мы, маладыя літаратары з аб’яднання “ Крыніцы “, гарэлі жаданнем прыкласці і свае сілы для вяртання ўнікальных помнікаў гісторыі з забыцця.

 І добра памятаю, як нашы сябры мастакі Сяргей Дзмітрыеў і Ігар Куржалаў радасна паведамілі, што іх запрасілі да рэстаўрацыі і афармлення гэтай былой брацкай школы Сімеона пад музей кнігадрукавання.

Мора эскізаў, цікавыя ідэі… Былая камуналка ператваралася на вачах у музейныя залы. Васковыя фігуры, нібы жывыя продкі, паўставалі з прасценкаў.

Так пачынаўся музей, які ўрачыста адчыніўся 8 верасня 1990 года. І першым яго дырэктарам стала Галіна Ладзісава, юная паплечніца Рудавай, якая сама толькі спасцігала музейную навуку.

Што гэта павінен быць музей кнігі , не сумняваўся ніхто. Толькі што горад разам з грамадскасцю краіны і замежжа адсвяткаў 500 –годдзе свайго славутага земляка Францыска Скарыны, і ўвогуле гісторыя кнігі, навукі, пісьменства непарыўна звязана з гэтымі мясцінамі, з гэтай дзінскай набярэжнай. У келлі Сафійскага сабора перапісвала святыя кнігі юная Ефрасіння Полацкая, у брацкай школе спяліў свой талент Сімяон, які ўвайшоў у гісторыю, як выдатны паэт, філосаф, асветнік…

Музей пачаў жыць. І хоць было няпроста напачатку , хоць не хапала рарытэтаў, якіх замянялі муляжы, сюды пацягнуліся людзі. Ён пакрысе станавіўся духоўным цэнтрам, месцам, куды імкнуліся і тыя, каму неабыякавы быў гістарычны лёс Радзімы, і тыя, хто хацеў спасцігнуць тое, што было схаванае за тоўшчай гадоў і не надта прапагандавалася ў часы бяспамяцтва і гістарычнага невуцтва.

Цяпер сусветная навуковая грамадскасць рыхтуецца да 500-годдзя першая скарынаўскай кнігі, выдадзенай у Празе “людзям паспалітым для навучання”. І тут роля полацкага, адзінага ў нашай краіне музея кнігадрукавання, павінна быць вельмі значнай і адметнай.

Гэта добра, што свій юбілей музей адначыў міжнароднай навуковай канферэнцыяй. Але гэта пакуль першы, даволі сціплы крок.І сам Полацк, і постаць Скарыны, і, безумоўна, музей павінны адыгрываць значную ролю ў тым, што мы называем нашым нацыянальным багаццем, нашым гонарам. Не толькі Віцебск Шагала, але і Полацк Скарыны павінны прыцягваць да сябе турыстаў з усяго свету, быць візітнай карткай нашай гісторыі і культуры.

Нясвіж і Мір, Наваградак і Гародня… А над усім гэтым – знак Скарыны, яго прарочыя словы як сімвал нашай велічы і людскасці.

 

 
Emisión por internet
Now:
15.00 News (EN)

Next:
15.20 Press Club (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
concurso de autofotos
 
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones