Блог Навума Гальпяровіча

Вітаю, сябры!


Аднойчы ў Санкт-Пецярбургу, у аддзеле рэдкіх кніг, куды мяне запрасіў загадчык аддзела доктар гістарычных навук Мікалай Мікалаеў, я быў уражаны не толькі ўнікальнымі рарытэтамі, сярод якіх з трапятаннем трымаў у руках арыгінальнае выданне Францыска Скарыны, але і тым, што супрацоўніца бібліятэкі, якая ладзіла экскурсію па сховішчы, гаварыла на выдатнай беларускай мове. “Нічога  дзіўнага, - заўважыла жанчына, - “я ж беларуска, скончыла Полацкае педагагічнае вучылішча, люблю сваю Радзіму і падтрымліваю кантакты з землякамі”.


Сам Мікалаеў, колішні выпускнік гістфака БДУ, актыўны аўтар гістарычных кніг, што выходзяць у нашых выдавецтвах, удзельнік шматлікіх канферэнцый гісторыкаў і мовазнаўцаў, якія праходзяць у Мінску і іншых гарадах Беларусі.


А вось Алег Рудакоў у далёкім Іркуцку ладзіць з сябрамі беларускія святы, сабраў вакол сябе нашчадкаў былых перасяленцаў з Беларусі ў Сібір, якія прыехалі сюды яшчэ напачатку 20-га стагоддзя, і разам яны дакранаюцца да спрадвечных традыцый беларускага народа.


Жывуць Беларуссю, роднай мовай і традыцыямі Станіслаў Валодзька і Жана Раманоўская з латвійскага Даўгаўпілса, Ян Сычэўскі і шматлікія беларусы з польскага Падляшша, Аляксандр Сапега са Швейцарыі, былыя суайчыннікі з Літвы, Украіны, ЗША, Вялікабрытаніі, былых савецкіх рэспублік Малдовы, Азербайджана, Казахстана, іншых краін.


Беларусы замежжа. Розныя шляхі вялі іх ці іх продкаў ад родных мясцін, але любоў да Бацькаўшчыны яны нясуць у сэрцах як самы неацэнны скарб. Жывучы сярод іншых народаў, стаўшы арганічнай часткай іншай супольнасці, яны не страцілі сваёй ідэнтычнасці, не толькі не адмовіліся ад сваіх каранёў, але гэтую любоў і вернасць перадаюць сваім дзецям і ўнукам.


Многія нашы землякі сталі выдатнымі дзеячамі ў сферы навукі, культуры, мастацтва многіх краін свету. Гэта і Ігнат Дамейка ў далёкім Чылі, гэта і Барыс Кіт у ЗША, гэта і стваральнікі Галівуду браты Вораны, гэта і славуты польскі спявак Чэслаў Нэмэн…


І сёння на Валожыншчыне ёсць людзі, якія памятаюць свайго земляка Шымона Перэса, які быў прэзідэнтам Ізраіля.


Нездарма нашу краіну называюць краінай донараў, бо Беларусь дала свету, іншым культурам нямала выдатных людзей.


Але сёння я хачу гаварыць у першую чаргу пра тых,  хто не страціў духоўнай еднасці з нашай зямлёй, з яе самабытнай культурай.


Два гады таму пры Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва была створана навукова-творчая ініцыятыва “Цэнтр камплектавання і вывучэння дакументальнай спадчыны беларускага замежжа”, праца якога заключаецца не толькі ў выяўленні і навуковым апісанні беларускіх дакументаў у замежных архівах, музеях і бібліятэках, прыватных калекцыях, але таксама і ў папулярызацыі ведаў пра дзейнасць беларускіх арганізацый і выдатных асоб беларускага паходжання за мяжой і нашым грамадстве.


Сёння ва ўстанове, па сведчанні дырэктара архіва-музея Ганны Запартыкі, захоўваюцца ўнікальныя дакументы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю вядомых прадстаўнікоў беларускага замежжа спевака Міхася Забейды-Суміцкага, пісьменнікаў Сакрата Яновіча, Масея Сяднёва, Вісарыёна Гарбука, Івана Ласкова, краязнаўцы Міколы Каспяровіча…


Адзін толькі архіўны фонд Міхася Забейды-Суміцкага налічвае звыш чатырохсот дакументаў. Гэта матэрыялы канцэртнага рэпертуару, фотаздымкі, запісы народных песень і песень беларускіх кампазітараў на словы Купалы, Багдановіча, Танка, з якімі выступаў спявак у розных краінах, яго ліставане з  Караткевічам, Гілевічам, Танкам, Грахоўскім…
Багаты творчы архіў і Масея Сяднёва.


“Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая“ , - услед за аўтарам словаў вядомай песні могуць адгукнуцца сотні і тысячы нашых землякоў, якія захавалі любоў і вернасць зямлі сваіх продкаў.


А яна, наша Радзіма, таксама адгукаецца ў адказ любоўю і шчырасцю.

 

 
Emisión por internet
Now:
15.20 Press Club (EN)

Next:
15.40 Heritage (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
concurso de autofotos
 
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones