Блог Навума Гальпяровіча

 

Першы раз я гэтую легендарную жанчыну ўбачыў, калі мне было дваццаць гадоў. Тады я працаваў карэктарам у полацкай газеце, пісаў першыя заметкі, і аднойчы наш рэдактар Іван Фёдаравіч Лемеш паслаў мяне зрабіць інтэрв’ю з Героем Савецкага Саюза Зінаідай Міхайлаўнай Тусналобавай – Марчанка.


У доміку на беразе Заходняй Дзвіны мяне сустрэў прыгожы прыветлівы мужчына, гэта быў муж Зінаіды Міхайлаўны, і правёў у пакой. Гаспадыня сядзела за сталом і перабірала пошту. Я не мог адвесці позірку ад яе рук – не гэта былі не рукі, гэта былі абрубкі, без кісцяў і пальцаў, але жанчына так увішна і спрытна перакладвала канверты, даставала лісты, што не было ўражання, што гэта бязрукі інвалід.
Шчыра кажучы, не надта нават памятаю ўсю тую нашу размову, бо ў мяне было такое хваляванне, седзячы перад легендарнай, вядомай усяму Полацку гераіняй, што нават голас дрыжэў, калі задаваў ёй свае загадзя падрыхтаваныя пытанні.


Ды што Полацку! Пра Зіну Тусналобаву ведалі тысячы людзей ва ўсім былым Савецкім Саюзе і за мяжой, бо яна была адна з трох савецкіх медсёстраў, якая атрымала вышэйшую ўзнагароду Міжнароднага Чырвонага Крыжа – медаль Флоранс Найнтынгель.


Канешне, сёння б я, напэўна, пагаварыў бы з Зінаідай Міхайлаўнай больш падрабязна, больш сардэчна, але, што паробіш, часу не вернеш назад. Затое, успамін пра тую гутарку і пра светлую асобу гэтай мужнай гераічнай жанчыны жыве ў маёй душы і па сённяшні дзень.


У 1941 годзе беларуска Зіна, юнацкія гады якой прайшлі ў далёкім Кузбасе, закончыўшы курсы медсёстраў , дабраахвотна пайшла на фронт змагацца з гітлераўцамі. У першых двух баях вынесла з поля бою 40 параненых салдат і афіцэраў, а за восем месяцаў крывапралітных баёў выратавала ад гібелі 128 байцоў. У лютым 1943 года была цяжка паранена сама. Амаль год медыкі змагаліся за яе жыццё. Перажыла ампутацыю рук і ног.


Са шпіталя звярнулася да суайчыннікаў:
“Хай гэты ліст дойдзе да сэрца кожнага з вас. Гэта піша чалавек, якога фашысты пазбавілі ўсяго – шчасця, здароўя, маладосці… “ А выступаючы на заводзе, які быў побач са шпіталем, яна дадала да тэксту зварота словы: “Таварышы, я вас вельмі прашу: калі можна, зрабіце за мяне хаця б па адной заклёпцы для танка.“


І рабочыя гэтага завода выпусцілі дадаткова пяць танкаў з надпісам “ За Зіну Тусналобаву “.


Яна выступала па радыё і на старонках газет, прасіла адпомсціць за родны Полацк, за шматпакутную беларускую зямлю, за сваю знявечаную маладосць.


Не пакінуў каханую Іосіф Марчанка, з якім яны пабраліся шлюбам , вярнуліся ў родны Полацк , нарадзілі дзяцей.


Яна актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці горада, паказвала ўзоры сапраўднай чалавечай годнасці і трываласці. Навучылася пісаць, перасоўвалася на пратэзах, перапісвалася з сотнямі людзей з Японіі і Францыі, Канады і многіх гарадоў і вёсак Беларусі, Расіі, Узбекістана, Арменіі…


Яе імя сёння носіць Полацкі медыцынскі каледж, вуліца, на Віцебшчыне заснавана прэмія жанчынам у яе гонар, у Маскве, у музеі-кватэры Мікалая Астроўскага, размешчаны стэнд, прысвечаны яе мужнасці.
І адзначаючы 95-годдзе гэтай гераічнай жанчыны хочацца гаварыць пра нязломную сілу духу, якая перамагае беды і навалы, пра высокі патрыятызм
і светлую веру.

 
Emisión por internet
Now:
05.00 News (EN)

Next:
05.20 Business Address (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
concurso de autofotos
 
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones