Блог Навума Гальпяровіча

 

“Цік–так, ходзікі, мне чатыры годзікі “, - такую песеньку ў выкананні маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак мы з прыемнасцю слухалі нядаўна ў адным з дзіцячых садкоў. Але не ў Мінску ці, скажам, у Полацку, а ў суседняй краіне, у польскім Беластоку.

І садок гэты называецца “Прадшколле“, куды ходзяць дзеткі мясцовых беларусаў. А іх па афіцыйных дадзеных пражывае ў беластоцкім краі амаль 50 тысяч, хаця насамрэч іх значна болей. Як піша адзін з мясцовых паэтаў Віктар Швед:

 

Прыгожыя надта лугі і палі,

Каларыт дарагіх асяродкаў.

Не мог бы прызнацца да гэтай зямлі,

У якой не было б маіх продкаў.

Прадзеды і дзяды, дарагія бацькі

Тут спяць вечным сном на пагосце.

Усе беларусы – мае землякі,

Яны ж не прышэльцы  не госці.

 

Сапраўды, беларусы тут жылі спакон вякоў. І хоць цяпер гэта іншая дзяржава, але беларускасць сваю яны як могуць захоўваюць. Дзейнічае беларускае грамадска-культурнае таварыства, пры якім працуе шмат калектываў мастацкай самадзейнасці і іншых культурніцкіх асяродкаў, у Беластоку дзейнічае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, тут выходзіць часопіс “Тэрмапілы“, штотыднёвая газета “Ніва“, ёсць іншыя беларускія арганізацыі.

Мы былі ў гасцях таксама ў праваслаўным храме, пры якім арганізавана радыёстанцыя “Артадоксія“, якая працуе на беларускай, польскай і рускай мовах. Яе душа і арганізатар айцец Ян Койла таксама нарадзіўся на гэтай зямлі і з гонарам называе сябе беларусам.

Увогуле, у час нашай паездкі мы не раз сутыкаліся менавіта з беларускім словам. На ім прамаўлялі мясцовыя навукоўцы падчас міжнароднай канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці“, яно глядзела на на нас з шыльдаў і плакатаў і не толькі ў памяшканні таварыства, дзе, дарэчы, ёсць усе ўмовы для планамернай клубнай работы, да арганізацыі сустрэч, прэс-канферэнцый. Але самае галоўнае, трэба было бачыць вочы мясцовых беларусаў, іх прыязныя ўсмешкі, чуць іх такую натуральную беларускую гаворку…

Я падумаў тады , што варта не толькі аказваць ім усялякую ўвагу і дапамогу з боку нашай дзяржавы, а і часцей расказваць пра іх на старонках нашых газет, па радыё, тэлебачанні.

Іх шчырая і сапраўдная любоў да роднай зямлі, беларускай песні і верша, увогуле да ўсяго беларускага ў нечым нават прыклад для нас.

Зноў гартаю кніжкі, падораныя мне з вершамі Віктара Шведа, Дзмітрыя Шатыловіча, Юрыя Баены, Міры Лукшы, Яна Чыквіна і іншых мясцовых аўтараў і цешуся ад таго, як хораша і паўнаважка гучыць тут, непадалёк ад нашай мяжы, у суседняй дзяржаве, чыстае, светлае і крынічнае беларускае слова. І хочацца яшчэ калі наведаць нашых землякоў і гасцінна сустракаць іх тут, у нашай любай Беларусі!

 

 
Emisión por internet
Now:
02.20 Bélarus d’aujourd’hui (FR)

Next:
02.40 Golden fund of Belarusian Radio (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
concurso de autofotos
 
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones