Аляксандр Турчын: умацаванне тэхналагічнага суверэнітэту - стратэгічная задача ЕАЭС

Фота: belta.by


Умацаванне тэхналагічнага суверэнітэту - стратэгічная задача ЕАЭС. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час урачыстага адкрыцця Еўразійскага эканамічнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь у аснову сваёй знешняй палітыкі ставіць эканамічную дыпламатыю, галоўнае ў якой спрашчэнне працэдур гандлю, імкненне выбудаваць узаемавыгадную мадэль супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі. На аснове названых прынцыпаў будуецца і інтэграцыйнае ўзаемадзеянне ў рамках ЕАЭС, якое за мінулыя 10 гадоў прынесла значныя вынікі і стала важным інструментам развіцця для ўсіх дзяржаў-членаў, у тым ліку і для Беларусі. Так, з 2015 па 2024 год экспарт Беларусі ў краіны ЕАЭС вырас больш як у 2,5 раза. За 10 гадоў у рамках ЕАЭС аб'ём прамысловай вытворчасці нашай краіны павялічыўся амаль на 20 працэнтаў", - сказаў Аляксандр Турчын.

Пры гэтым беларускі бок неаднаразова заяўляў аб неабходнасці прыняцця дзейсных мер, накіраваных на ўмацаванне тэхналагічнага суверэнітэту ЕАЭС. "Аб'яднаўшы нашы ўнікальныя кампетэнцыі, мы зможам стварыць эксклюзіўную прадукцыю, дасягнуць поўнай тэхналагічнай незалежнасці. Выкарыстанне гэтых патэнцыялаў павінна стаць задачай стратэгічнага развіцця саюза", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Беларусі ёсць што прапанаваць еўразійскім партнёрам, падкрэсліў ён. "Мы маем значны вопыт у машынабудаванні, нафтахіміі, дрэваапрацоўцы, развіцці аграпрамысловага комплексу. Беларусь уваходзіць у лік лідараў па вытворчасці кар'ерных самазвалаў гандлёвай маркі БЕЛАЗ. Адна з мадэлей унесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы вялікі аўтамабіль. Беларускія тавары ў ЕАЭС даўно добра ведаюць і любяць, а брэнд "Зроблена ў Беларусі" стаў для многіх сінонімам якасці. І мы маем намер свой аўтарытэт у гэтым пытанні падтрымліваць", - зрабіў акцэнт кіраўнік беларускага ўрада.

Беларусь уносіць важкі ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі ЕАЭС. Доля нашай краіны ва ўзаемным гандлі саюза харчовымі таварамі перавышае 40 працэнтаў. Паводле слоў Аляксандра Турчына, Беларусь заўсёды гатова гарантаваць пастаўкі якасных прадуктаў харчавання на рынкі партнёраў па EАЭС.

"Наша краіна ўваходзіць у лік сусветных лідараў па экспарце ІТ-паслуг на душу насельніцтва. Мабільныя дадаткі, створаныя рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій, выкарыстоўваюць звыш 1 млрд людзей у больш як 190 краінах свету. Мы гатовы актыўна ўдзельнічаць ва ўзгадненні лічбавых палітык дзяржаў - членаў ЕАЭС, развіцці кібербяспекі і абароны ад лічбавых пагроз, стымуляванні інавацый і падтрымцы стартапаў у сферы інфармацыйных тэхналогій", - абазначыў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, сённяшняя тэма форуму - "Стратэгія еўразійскай эканамічнай інтэграцыі: вынікі і перспектывы" - выбрана не выпадкова. "Прэзідэнт Беларусі ў звароце да кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС адзначыў, што 2025 год з'яўляецца знакавым. Завяршаючы пяцігодку рэалізацыі стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай інтэграцыі, мы фарміруем фундамент для паспяховага старту новага этапу, закладзенага ў дэкларацыі "Еўразійскі эканамічны шлях". Гэтыя два дакументы лепш за ўсё адказваюць на галоўныя пытанні аб вынікахі перспектывах інтэграцыйнага будаўніцтва на еўразійскай прасторы. Дыялог аб стратэгіі еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, яе выніках і перспектывах дасць магчымасць дзяржавам - членам ЕАЭС зверыць гадзіннікі для далейшага сумеснага руху наперад", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

"Такое маштабнае міжнароднае мерапрыемства, як Еўразійскі эканамічны форум, - унікальная пляцоўка, дзе прадстаўнікі дзяржаўнай улады, бізнесу і экспертнай супольнасці абменьваюцца думкамі, дзеляцца вопытам, знаходзяць шляхі вырашэння сумесных задач у розных сферах дзейнасці. Высокі інтарэс да ўдзелу ў форуме пацвярджае рэальную запатрабаванасць такіх мазгавых штурмаў. Упэўнены, што многія з вас прыбылі сюды з папярэднімі дамоўленасцямі, ідэямі па актывізацыі супрацоўніцтва, укараненні новых форм і метадаў работы. Няхай форум прынясе карысць кожнаму ўдзельніку, адкрые новыя гарызонты і натхніць на рэалізацыю маштабных праектаў. Жадаю плённай працы і паспяховых перагавораў", - рэзюмаваў Аляксандр Турчын.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
03.40 Гаспадарчы падыход (Англ.) (п.)

Далей:
04.00 Навіны (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны