Гарналыжны цэнтр "Сілічы " адкрывае зімовы сезон

Гарналыжны цэнтр "Сілічы " адкрывае зімовы сезон. Спачатку ў тэставым рэжыме адкрыюцца дзве з шасці трас. У гэтым сезоне таксама будзе працаваць сноўборд-парк з хавпайпам і трамплінамі, які адкрыўся мінулай зімой. Акрамя гэтага "Сілічы" запрашаюць адзначыць Новы год у стылі Дзікага Захаду. На зімовы сезон таксама запланаваны спаборніцтвы па слаламе, фестываль снегу, свята Масленіцы і іншыя забавы. А вось  наступным летам  ў "Сілічах " адкрыецца этнаграфічная вёска, дзе можна будзе паназіраць за работай  пекараў, млынароў, кавалёў, ткачоў і рамеснікаў. Тут жа можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах і паспрабаваць стравы беларускай нацыянальнай кухні.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动