Гарналыжны цэнтр "Сілічы " адкрывае зімовы сезон. Спачатку ў тэставым рэжыме адкрыюцца дзве з шасці трас. У гэтым сезоне таксама будзе працаваць сноўборд-парк з хавпайпам і трамплінамі, які адкрыўся мінулай зімой. Акрамя гэтага "Сілічы" запрашаюць адзначыць Новы год у стылі Дзікага Захаду. На зімовы сезон таксама запланаваны спаборніцтвы па слаламе, фестываль снегу, свята Масленіцы і іншыя забавы. А вось наступным летам ў "Сілічах " адкрыецца этнаграфічная вёска, дзе можна будзе паназіраць за работай пекараў, млынароў, кавалёў, ткачоў і рамеснікаў. Тут жа можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах і паспрабаваць стравы беларускай нацыянальнай кухні.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz