У Беларусі з удзелам буйнога славенскага бізнесу рэалізуюцца маштабныя сумесныя праекты ў энергетычнай і будаўнічай сферы.

       У Беларусі з удзелам буйнога славенскага бізнесу рэалізуюцца маштабныя сумесныя праекты ў энергетычнай і будаўнічай сферы. Пра гэта паведаміла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына падчас бізнес-форуму "Беларусь-Славенія" ў Любляне. Па словах дыпламата, ёсць шэраг перспектыўных напрамкаў для двухбаковага супрацоўніцтва: атамная энергетыка, хімічная прамысловасць, машынабудаванне, тэлекамунікацыі і інфармацыйнае забеспячэнне, турызм, транспартна-лагістычная, транзітная і іншыя сферы. На думку Алены Купчыной, важныя кампаненты і своеасаблівыя пункты росту ўзаемадзеяння – гэта развіццё крэдытна-інвестыцыйных кантактаў. Намеснік міністра выказала надзею, што славенскія прадпрымальнікі будуць у ліку тых, хто прыйдзе ў Беларусь не толькі з фінансамі, але  і з сучаснымі тэхналогіямі, ноу-хау, ведамі і вопытам.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动