У Беларусі з удзелам буйнога славенскага бізнесу рэалізуюцца маштабныя сумесныя праекты ў энергетычнай і будаўнічай сферы. Пра гэта паведаміла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына падчас бізнес-форуму "Беларусь-Славенія" ў Любляне. Па словах дыпламата, ёсць шэраг перспектыўных напрамкаў для двухбаковага супрацоўніцтва: атамная энергетыка, хімічная прамысловасць, машынабудаванне, тэлекамунікацыі і інфармацыйнае забеспячэнне, турызм, транспартна-лагістычная, транзітная і іншыя сферы. На думку Алены Купчыной, важныя кампаненты і своеасаблівыя пункты росту ўзаемадзеяння – гэта развіццё крэдытна-інвестыцыйных кантактаў. Намеснік міністра выказала надзею, што славенскія прадпрымальнікі будуць у ліку тых, хто прыйдзе ў Беларусь не толькі з фінансамі, але і з сучаснымі тэхналогіямі, ноу-хау, ведамі і вопытам.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz