Кітай надае вялікае значэнне стварэнню з Беларуссю сумесных тэхнапаркаў.

          Кітай надае вялікае значэнне стварэнню з Беларуссю сумесных тэхнапаркаў. Гэта адзначыў намеснік дырэктара ўпраўлення Еўразіі міжнароднага аддзела ЦК Кампартыі Кітая Цянь Найчэн на сустрэчы ў Пекіне з беларускімі журналістамі.
          Праекты па тэхнапарках будуць садзейнічаць умацаванню ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі, сказаў ён. Пры гэтым кітайскі прадстаўнік акцэнтаваў увагу на тым, што гэтыя праекты ў Кітаі ажыццяўляюцца з улікам жорсткіх экалагічных патрабаванняў.
          І ў працяг тэмы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Мікраблог пасольства Беларусі ў Кітаі адкрыты на інтэрнэт-партале кітайскай газеты "Жэньміньван".  Як лічаць кітайскія журналісты, дзякуючы гэтаму жыхары Кітая больш даведаюцца пра Беларусь. Сімвалічна, што новы праект стартаваў у год 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动