Кітай надае вялікае значэнне стварэнню з Беларуссю сумесных тэхнапаркаў. Гэта адзначыў намеснік дырэктара ўпраўлення Еўразіі міжнароднага аддзела ЦК Кампартыі Кітая Цянь Найчэн на сустрэчы ў Пекіне з беларускімі журналістамі.
Праекты па тэхнапарках будуць садзейнічаць умацаванню ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі, сказаў ён. Пры гэтым кітайскі прадстаўнік акцэнтаваў увагу на тым, што гэтыя праекты ў Кітаі ажыццяўляюцца з улікам жорсткіх экалагічных патрабаванняў.
І ў працяг тэмы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Мікраблог пасольства Беларусі ў Кітаі адкрыты на інтэрнэт-партале кітайскай газеты "Жэньміньван". Як лічаць кітайскія журналісты, дзякуючы гэтаму жыхары Кітая больш даведаюцца пра Беларусь. Сімвалічна, што новы праект стартаваў у год 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí