Рэлігійны турызм: наша духоўная «візітная картка» і «Беларуская Швейцарыя» (рэпартаж)


 

Адзін літаратурны персанаж, які, прынамсі, прэтэндаваў на званне галоўнага мудраца, лічыў, што нават у самыя цёмныя часы можна знайсці шчасце. Калі не забываць звяртацца да святла. Напярэдадні рэлігійных зімовых свят прапаную вам невялікі турыстычны маршрут: наведаем дзве вёскі, вельмі адметныя і атмасферныя. Добра вядомыя Жыровічы і менш папулярную, але незвычайна каларытную Вялікую Кракотку. Адзначу, што такое прымеркаванне рэпартажу да пэўных дат – умоўнае, бо рэлігійны турызм гэта справа «доўгайгральная». Няма такога, што пабываў раз у тым ці іншым храме, касцёле, сінагозе (талерантная краіна наша), і хопіць, усё пабачыў і добрыя фотаздымкі зрабіў. Жыццё ў святынях не спыняецца, і тое, што адбываецца зімой, зусім не падобнае да летніх падзей; тут не атрымліваецца звычайны «агляд славутасцей». Гэта гісторыя больш пра філасофію, пошук адказаў на ўласныя пытанні, унутранае разважанне, нават размовы са святарамі. Таму часам здаецца, што турыстычны маршрут пройдзены, але не скончаны.

 

Жыровічы сустракаюць перазвонам. І калі спланаваць візіт – лёгка падгадаць час і не толькі паслухаць прыгожыя гукі, але і паназіраць за іх стварэннем: званар ажыўляе наваколле кожны дзень. Гэтая традыцыя з’явілася не так даўно, званы сталі матэрыяльным знакам, памяццю пра юбілейныя 500 гадоў з дня фармальнага заснавання манастыра.


 

А гісторыя пачынаецца прыкладна ў 1470 годзе. І яе пачынае цуд. Пастухі прыйшлі на месца, дзе зараз стаіць манастыр, і ўбачылі на грушы незвычайнае святло. Самы смелы зняў з галін дрэва каменны абраз Божай Маці. Знаходка незвычайная, таму вырашылі паказаць абраз уладальніку маёнтка Аляксандру Солтану. Той адразу ацаніў матэрыяльны кошт абразка і загадаў пакласці яго ў шкатулку. Падчас «шляхецкай бяседы», што адбылася ў той жа дзень, Солтан вырашыў здзівіць гасцей і прадэманстраваць ім незвычайную знаходку. Але здзівіўся сам: у шкатулцы была толькі шаўковая сурвэтка, у якую загарнулі каменны абраз.

 

А цудоўная гісторыя паўтарылася. На наступны дзень тыя ж пастушкі на той жа грушцы знайшлі ікону. Але гэтым разам хаваць яе ў шкатулцы не прыйшлося: Солтан вырашыў пабудаваць на месцы знаходкі невялікую драўляную царкву. Дарэчы, у той час адбыўся яшчэ адзін цуд, відавочны і зараз: пачала біць крыніца. І калі пашанцуе, вы не толькі ўбачыце тое месца, дзе яшчэ знаходзяцца карані грушы, але і паспрабуеце крынічную ваду.


 

Праз некаторы час побач з храмам пачалі сяліцца людзі, ды і ўвогуле мясцовасць была вельмі добрая («Жыровічы» ад слова «жыр», то бок, «годная паша»). І аднойчы здарыўся пажар, які знішчыў драўляную царкву. Пачалі шукаць ікону, але каменны абраз знік. А далей адбылося паўторнае з'яўленне іконы. Дзеці ўбачылі святло, што ішло ад жанчыны, якая сядзела на камені. У руках яна трымала ікону. Дзеці пабеглі па бацькоў, але натоўп дарослых убачыў толькі абраз і побач – падпаленую свечку. І ўжо на гэтым месцы пабудавалі храм, які празвалі «капліца каменя». І зараз тут за іканастасам знаходзіцца камень, на якім паўторна з'явілася ікона.

 

А вось пра будаўніцтва Крыжаўзвіжанскай царквы (якая не мае аналагаў ва Усходняй Еўропе) звестак не так многа, і яўна цудоўнай перадгісторыі мы не пачуем. Фундатарам была Элеанора Галаўчынская, якая ахвяравала манастыру восем тысяч злотых, па тагачасных мерках сума значная. У царкве ёсць лесвіца з дваццаці васьмі прыступак. Гэта ў пэўным сэнсе копія знакамітай рымскай лесвіцы Scala Scanta, па якой Ісус Хрыстос уздымаўся на суд Пілата. Асаблівасць жыровіцкай лесвіцы ў тым, што ў кожную прыступку закладвалі залатую шкатулку з мошчамі святых, а наведвальнікі храма падымаліся наверх на каленях. У 1830 годзе шкатулкі дасталі, быў створаны спецыяльны крыж–машчавік, які зараз захоўваецца ва Успенскім саборы Жіровіцкага манастыра.


 

Увогуле кожны храм унікальны, але не толькі ў сценах будынкаў захоўваюцца артэфакты, гісторыі і нават крыніцы. Не так даўно ў Жыровічах з'явіўся свой Эдэмскі сад. Тут можна спакойна прагуляцца, абдумаць убачанае і пачутае. А яшчэ – адчуць тую гармонію з прыродай, навакольным светам і жывымі істотамі, якую і мае на ўвазе Эдэмскі сад.


 

І ад гэтых краявідаў мы перамяшчаемся ў вельмі жывапісную прастору: Вялікая Кракотка насамрэч здаецца вялікай. Удала пабудаваны на ўзвышшы храм Раства Багародзіцы адчуваецца як нешта спрадвечнае, непарушнае і велічнае. І таму смешна становіцца, калі экскурсаводы адзначаюць, што аднойчы ў мінулым храм быў зачынены па прычыне «ненадзейнасці» будынка. Па версіі Уладзіміра Караткевіча, Вялікая Кракотка – самая прыгожая вёска. Чаму? Варта ўбачыць.


 

На ўсёй Русі не існуе манастыра ў памяць святых Засімы, Савація і Германа. Ён быў створаны тут, на беларускай зямлі. І ў храме лічаць, што самі святыя выбралі гэтае месца. Кажуць, што манастыры з'яўляюцца на той зямлі, якая шчодра палітая крывёю ці слязьмі. Вялікая Кракотка – не выключэнне, а хутчэй, поўнае супадзенне. Бо і слёз, і крыві гэтай зямлі хапіла спаўна.

 

Гісторыя Вяліка-Кракоцкага мужчынскага манастыра традыцыйна пачынае цуд: хутка пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя храм Раства Багародзіцы быў гэтак жа хутка асвечаны ў гонар аднаго з першых манахаў на зямлі, заснавальніка манаскага жыцця Антонія Вялікага. Так з'явіўся яшчэ адзін мясцовы храм. Яшчэ адзін?..

 

Кажуць, што калі абысці ўвесь зямны шар, усё роўна такую вёску знайсці немагчыма: 160 двароў, жылых амаль напалову менш, а дзеючыя праваслаўныя храмы ёсць. Нават тры. Пачатак вёскі – каменны храм ХІХ стагоддзя, канец вёскі – драўняны храм XVII стагоддзя, а побач – дамавая царква ў памяць Салавецкіх Цудатворцаў.

 

Некалькі гадоў настаяцелем мясцовай парафіі быў Яраслаў Савіцкі, які зараз далучаны ды сабора рускіх святых. Таму, калі апынаецеся ўнутры храма, не забывайце: калісьці тут служыў літургію чалавек, выяву якога мы зараз бачым на іконах.

 

Храм літаральна вытрымаў усё. Першую сусветную вайну, рэвалюцыю, хваляванні іншых неспакойных часоў... Але вытрымаць «папяровыя справы» ледзь здолеў. Хаця ж некаторы час і выконваў ролю храма кніжнага, бо менавіта тут з'явілася першая нацыянальная бібліятэка. Свірнавы замок усё ж павесілі на дзверы царквы, фармальная прычына: расколіна ў сцяне. А праз некаторы час і ўвогуле зачынілі «як трухлявы будынак, што не падлягае аднаўленню». Аднак пачатае ў 1990-я гады аднаўленне гэтай святыні падкрэсліла пустэчу тых слоў і магутнасць сцен храма.

 

Ваенны турызм таксама мае ў Вялікай Кракотцы сваю сумную мэту. Зямля тут асаблівая, бо прасякнута крывёй – настолькі страшэнныя баі адбываліся падчас Вялікай Айчыннай вайны, што нават вада ў рацэ была чырвоная. Адна з найбольш цяжкіх бітваў – 29 чэрвеня 1941-га года (сімвалічна, што ў 2009 годзе быў заснаваны самастойны манастыр). Пахаванне загінуўшых адбывалася «пад плуг», іх радамі засыпалі зямлёй. І яшчэ зараз знаходзяць астанкі салдатаў, адпяваюць іх у храме, робяць перапахаванні. Сюды з'язджаюцца еўрапейскія пацыфісты, якія, калі слухаюць расказы пра нашу ваенную трагедыю, літаральна застываюць. І, як успамінаюць экскурсаводы, такіх турыстаў трэба падштурхоўваць, каб яны зрабілі першы крок на гэтай зямлі. І першы крок павінен быць да любові і супакою.



Вераніка Барысёнак

 

 
 
интернет вещание
Сейчас в программе:
18.20 Окно в Беларусь (Англ.)

Далее в программе:
18.40 Личности: знаменитые люди Беларуси (Англ.) (п.)


Расписание Интернет-вещания
Расписание спутникового вещания (рекомендации по приёму здесь)
Расписание FM-вещания

 
ОТЗЫВЫ И ВОПРОСЫ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Ответ:

Спасибо за отзыв!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Ответ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Ответ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Ответ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


(перевод с английского)
Привет, Радио "Беларусь"!
Я постоянный слушатель ваших программ. Пишу вам впервые. Мне очень нравится слушать все ваши программы: новости, спорт, музыка и другие. Также мне очень нарвится ваша национальная культура. Примите мои поздравления по поводу проведения II Европейских игр в Минске в 2019 году. Мы тоже очень любим спорт. Ребята в нашем посёлке очень хорошо играют в футбол. Буду признателен, если пришлёте мне расписание программ и открытки для ребят.
Спасибо.
Хан Рахат Кумар
Западная Бенгалия
Индия

Ответ:

Здравствуйте, Хан Рахат Кумар,
очень рады получить Ваше сообщение! Мы отправим Вам письмо с расписанием и сувенирами в ближайшее время. Также Вы можете принять участие в нашем конкурсе спортивных селфи, посвященному предстоящим II Европейским играм. Более подробно на нашем сайте: www.radiobelarus.by/en/content/games_eng


Здравствуйте! Замучила ностальгия по белорусскому радио, а вот на планшете никак вас не послушать. Да и в гугл-плэе нет приложения для прослушивания вашего канала. Очень жаль. Наталья.
Ответ:

Здравствуйте, Наталья! Поддержка ОС Андроид и наше приложение в Google Play в разработке, так что не отчаивайтесь) А пока вы можете послушать нас скачав программные блоки с нашего сайта. Пишите нам ещё!


Спасибо большое, радио "Беларусь", за столь важное дело: рассказ о нашей стране за рубежом. Хотелось бы услышать интервью с успешными уроженцами нашей страны: спортсменами, звездами эстрады, представителями научной и образовательной сферы и т.д. А также предлагаю добавить больше опросов о нашей стране. Возможно, зарубежным слушателям было бы интересно услышать рубрику "История в цифрах", где освещались бы основные исторические события,связанные с нашей страной. В целях знакомства с нашей культурой можно рассказывать о классиках, а также цитировать стихи, многие из которых есть в переводах. Успехов Вам и творческого вдохновения! Татьяна М.
Ответ:
Татьяна, спасибо за отзыв и интерес к нашему радио! Мы обязательно учтем ваши пожелания. Многое из того, что вы предложили, мы уже освещаем. В передачах радио "Беларусь" можно услышать интервью с нашими соотечественниками, а также узнать интересные факты из истории и современности Беларуси. Следите за нашим эфиром.


Здравствуйте.

Вы не рассматривали вариант вещания на СВ? Сегодня парк радиоприемников очень широк, в любом доме каждой деревни найдется старое радио. К сожалению, в данном диапазоне в Беларуси вещание уже несколько лет, как прекращено. При этом новостных радиостанций во многих регионах просто нет. Приходится слушать те же ВестиFM на частоте 1423 кГц из Приднестровья. Вот было бы здорово в Беларуси слушать свои новости, политический анализ, различного рода обзоры. Аудитория может состоять из жителей населенных пунктов, где нет нормального приема FM, автомобилистов, проезжающих по дорогам страны, любителей приема АМ.Виктор.
Ответ:
Здравствуйте, Виктор!

К сожалению, реалии таковы, что многие радиостанции отказываются от вещания на коротких и средних волнах. Радио "Беларусь" не исключение, несколько лет назад и мы перестали вещать на КВ и СВ. Сейчас мы делаем акцент на вещание через спутник (информация по приему есть на нашем сайте) и через Интернет. В некоторых регионах Беларуси (Брест, Гродно, Мядель и др.) наш сигнал можно поймать в ФМ-диапазоне. Надеемся, эта информация вам пригодится.


Здравствуйте, уважаемые друзья из Республики Беларусь.
Сегодня принял вашу передачу на немецком языке на частоте 11730. К сожалению сигнал здесь в России в Кировской области достаточно слабый. Но обычно я вас слушаю через интернет на вашем сайте. Передачи считаю довольно интересными. Особенно нравятся ваши песни на белорусском языке.

Рапорт о приёме я вам посылаю по обычной почте на листе бумаге. Думаю и вам приятнее такие рапорты получать, чем по e-mail.

Ответ:

Уважаемый Дмитрий!
Спасибо, что написали в гостевую книгу! Немецкая редакция рада, что наши передачи слушают теперь не только в немецкоязычных странах. С нетерпением ждем Вашего письма!

Немецкая служба Радио "Беларусь".


Здравствуйте.

Прослушал Вашу радиопередачу на КВ - 7 255 кГц и выслав Вам рапорт о приёме, смогу ли я получить от Вас карточку подтверждения о приёме.
Давненько я от Вас ранее получил карточку о приёме на КВ и ДВ.

Ответ:

Здравствуйте, Владимир. Да, конечно, присылайте рапорт о приёме. Мы с радостью ответим на ваше письмо и вышлем вам QSL карточку.



Частоты вещания
 


FM-передатчики и частоты:

Ракитница - 106.2 МГц
Гродно - 95.7 МГц
Свислочь - 104.4 МГц
Геранены - 99.9 МГц
Браслав - 106.6 МГц
Мядель - 102.0 МГц


Спутниковое вещание:

технические параметры смотрите здесь

 

Радиопередачи
 

22.01 Общество: люди, события, факты
22.01 Кругозор
Скачать: