Прэзідэнт Беларусі заявіў аб пераходзе адносін Беларусі з КНДР на прынцыпова новы этап

Фота: belta.by


У выніку ўсебаковага паступальнага развіцця адносіны Беларусі і КНДР пераходзяць на прынцыпова новы этап. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 26 сакавіка на перагаворах са Старшынёй Дзяржаўных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Ынам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы перш за ўсё падзякаваў лідару КНДР за запрашэнне наведаць гэту краіну з візітам і за гасцінны прыём, асабліва адзначыўшы, што гэта першы яго візіт у КНДР. Звярнуў увагу Прэзідэнт і на пэўнае гістарычнае падабенства Мінска і Пхеньяна, якія былі моцна разбураны, практычна сцёрты з зямлі ў выніку ваенных дзеянняў, а потым была праведзена маштабная работа па аднаўленні гэтых гарадоў.

"Я вам па-сяброўску магу сказаць, як чалавек, які ўбачыў ужо ўсё ў гэтым свеце: вашу краіну чакае вялікая будучыня з гэтым працавітым, дысцыплінаваным народам. І другое, што я ўбачыў: вы ўмееце рабіць усё, і вы гэта робіце так, як ніхто іншы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэтыя словы сказаны ім не проста ў знак павагі, яны адлюстроўваюць рэчаіснасць.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, беларускі і карэйскі народы збліжаюць агульныя інтарэсы - патрыятызм, захаванне гістарычнай памяці і глыбокая павага да старэйшага пакалення.

"Дружалюбныя адносіны нашых дзяржаў, якія зарадзіліся яшчэ ў часы Савецкага Саюза, ніколі не перапыняліся. Сёння ў выніку ўсебаковага паступальнага развіцця мы пераходзім на прынцыпова новы этап. З вялікім спазненнем, але тым не менш пераходзім на новы этап, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Так, мы сапраўды не мелі цеснага супрацоўніцтва, у асноўным па нашай віне. Але я вельмі рады адзначыць, што ўзаемадзеянне паміж намі цяпер значна актывізавалася". У прыватнасці, адноўлена работа міжурадавай камісіі пад кіраўніцтвам намеснікаў, кіраўнікоў урадаў дзвюх краін, плённа супрацоўнічаюць знешнепалітычныя ведамствы.

У час гэтых перагавораў зроблены яшчэ адзін важны крок у нарошчванні двухбаковай дагаворна-прававой базы - падпісаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве. Прэзідэнт Беларусі, гаворачы аб важнасці гэтага дакумента, звярнуў увагу на яго фундаментальны характар. Паколькі там дакладна і адкрыта выкладзены мэты, прынцыпы двухбаковага ўзаемадзеяння, вызначаны інстытуцыянальныя рамкі будучых узаемавыгадных працэсаў.

"У сучасных рэаліях глабальнай трансфармацыі, калі ўладнымі людзьмі адкрыта ігнаруюцца і парушаюцца нормы міжнароднага права, незалежным краінам неабходна ўзаемадзейнічаць больш цесна, кансалідаваць намаганні, накіраваныя на абарону свайго суверэнітэту і паляпшэнне дабрабыту нашых грамадзян", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Беларусь, як і КНДР, выступае за шматпалярны свет, заснаваны на ўзаемнай павазе прынцыпаў роўнасці дзяржаў, неўмяшання ва ўнутраныя справы і ўліку інтарэсаў адзін аднаго.

"Я, як і вы, прыхільнік таго, каб мы развівалі нашы адносіны, не азіраючыся на іншыя краіны, якія, вядома, будуць не ў захапленні ад нашых адносін. Таму што яны - канкурэнты", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы, звяртаючыся да Кім Чэн Ына.

"Нашы эканомікі ўзаемадапаўняльныя, мы патрэбны адзін аднаму, і ў гэтым напрамку давайце рухацца. Мы зробім высновы з мінулага, са сваіх памылак. І зробім усё для таго, каб адносіны паміж КНДР і Беларуссю былі ўзорнымі", - падкрэсліў беларускі лідар.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
12.00 Навіны (Англ.) (п.)

Далей:
12.20 Эканамічны пульс (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны