Федэралізацыя прывядзе да расколу і разбурэння Украіны як дзяржавы. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі выказаў у інтэрв'ю праграме "Сёння. Выніковая праграма" тэлекампаніі НТБ. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што хоча, каб Украіна была цэласнай маналітнай адзінай дзяржавай. А федэралізацыя, па словах беларускага лідара, гэта заўтрашні раскол Украіны поўнасцю, гэта разбурыць дзяржаву. Разам з тым Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што на федэралізацыі Украіны можна было б сыграць, "каб не дапусціць з'яўлення натаўскіх войскаў на тэрыторыі Украіны". Але, па словах Аляксандра Лукашэнкі, патрэбна, захаваўшы цэласнасць Украіны, зрабіць так, каб нікому нават у галаву не прыйшло, што можна натаўцу ступіць на зямлю Украіны. Штурхаць Украіну на федэралізацыю цяпер вельмі небяспечна. Небяспечна ўсім: і Беларусі з Расіяй, і Захаду, - падкрэсліў беларускі лідар.