Прэзідэнт Беларусі лічыць, што федэралізацыя прывядзе да расколу і разбурэння Украіны як дзяржавы.


         Федэралізацыя прывядзе да расколу і разбурэння Украіны як дзяржавы. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі выказаў у інтэрв'ю праграме "Сёння. Выніковая праграма" тэлекампаніі НТБ. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што хоча, каб Украіна была цэласнай маналітнай адзінай дзяржавай. А федэралізацыя, па словах беларускага лідара, гэта заўтрашні раскол Украіны поўнасцю, гэта разбурыць дзяржаву. Разам з тым Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што на федэралізацыі Украіны можна было б сыграць, "каб не дапусціць з'яўлення натаўскіх войскаў на тэрыторыі Украіны". Але, па словах Аляксандра Лукашэнкі, патрэбна, захаваўшы цэласнасць Украіны, зрабіць так, каб нікому нават у галаву не прыйшло, што можна натаўцу ступіць на зямлю Украіны. Штурхаць Украіну на федэралізацыю цяпер вельмі небяспечна. Небяспечна ўсім: і Беларусі з Расіяй, і Захаду,  - падкрэсліў беларускі лідар.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
22.20 Das belarussische Jungsein (DE)

Dalej:
22.40 Musikzeit (DE)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

28.06.25 - 18.00
29.06.25 - 17.00
29.06.25 - 18.00