Міжнародны фестываль "Каложскі благавест" пройдзе ў Гродне

XIII Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест" пройдзе ў Гродне 19-22 лютага 2014 года. Заяўкі на ўдзел ужо падалі калектывы з Расіі, Украіны, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Арменіі, Францыі, Літвы. Мяркуецца , што ў конкурснай праграме фестывалю прымуць удзел каля 40 калектываў як свецкіх, так і царкоўных .
На адкрыцці фестывалю выступіць уладальнік Гран -пры XII фестывалю " Каложскі благавест" - хор студэнтаў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. Чайкоўскага. Конкурсныя праслухоўванні пройдуць у Свята-Пакроўскім саборы. А 20 і 21 лютага ў Гродзенскім музычным каледжы і Новым замку адбудуцца пазаконкурсныя канцэрты для шырокай публікі. Таксама адбудуцца тэматычныя выставы, кіналекторыі, вечары духоўнай паэзіі і аўтарскай песні, прэзентацыя кнігі, прысвечанай гісторыі праваслаўных спеваў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动