Беларусь і Кітай да канца года распрацуюць праграму па развіцці ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

          Завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай. У Пекіне адбыліся перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Лідары дзвюх краін падпісалі дэкларацыю, у якой заявілі аб рашэнні ўстанавіць адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Аляксандр Лукашэнка таксама правёў сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам і старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Юй Чжэншэнам. Перамовы ў Пекіне правялі і члены беларускай дэлегацыі. Па іх выніках падпісана больш за 30 двухбаковых дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах на агульную суму каля паўтара мільярда долараў

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动