Завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай. У Пекіне адбыліся перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Лідары дзвюх краін падпісалі дэкларацыю, у якой заявілі аб рашэнні ўстанавіць адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Аляксандр Лукашэнка таксама правёў сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам і старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Юй Чжэншэнам. Перамовы ў Пекіне правялі і члены беларускай дэлегацыі. Па іх выніках падпісана больш за 30 двухбаковых дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах на агульную суму каля паўтара мільярда долараў
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.