Прэмія міжнароднага электрахімічнага таварыства за даследаванні ў галіне электракаталізу і новых метадаў характарызацыі электрахімічных межаў падзелу фаз прысуджана маладому беларускаму навукоўцу Аляксандру Бандарэнку. Аляксандр Бандарэнка скончыў хімічны факультэт БДУ ў 2002 годзе. Сваю першую міжнародную прэмію - ад выдавецтва Elsevier за лепшую публікацыю ў часопісе міжнароднага электрахімічнага таварыства - атрымаў у 2006 годзе. Зараз Аляксандр Бандарэнка працуе кіраўніком групы маладых даследчыкаў у Германіі ў Рурскім універсітэце. Прысуджэнне прэміі міжнароднага электрахімічнага таварыства пацвярджае высокі ўзровень падрыхтоўкі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і прызнанне выпускнікоў ВНУ на міжнароднай арэне.