Малады беларускі навуковец атрымаў прэмію міжнароднага электрахімічнага таварыства

Прэмія міжнароднага электрахімічнага таварыства  за даследаванні ў галіне электракаталізу і новых метадаў характарызацыі  электрахімічных межаў падзелу фаз прысуджана маладому беларускаму навукоўцу Аляксандру Бандарэнку. Аляксандр Бандарэнка скончыў хімічны факультэт БДУ ў 2002 годзе. Сваю першую міжнародную прэмію - ад выдавецтва Elsevier за лепшую публікацыю ў часопісе міжнароднага электрахімічнага таварыства - атрымаў у 2006 годзе. Зараз Аляксандр Бандарэнка працуе кіраўніком групы маладых даследчыкаў у Германіі ў Рурскім універсітэце. Прысуджэнне прэміі міжнароднага электрахімічнага таварыства пацвярджае высокі ўзровень падрыхтоўкі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і прызнанне  выпускнікоў ВНУ на міжнароднай арэне. 

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions