Беларусь падтрымлівае ідэю рознахуткаснай інтэграцыі на постсавецкай прасторы

Беларусь падтрымлівае ідэю рознахуткаснай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Пра гэта ў інтэрв'ю "РИА Новости" і БелТА заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Кожная дзяржава мае права выбіраць для сябе ў якой меры яна гатова супрацоўнічаць у той ці іншай інтэграцыйнай структуры. Беларусь бачыць сваю задачу ў тым, каб гэтыя інтэграцыйныя аб’яднанні дапаўнялі адно аднаго, - адзначыў Уладзімір Макей. Што тычыцца пытання, ці страціць значэнне праект Саюзнай дзяржавы на фоне стварэння Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы і ў перспектыве Еўразійскага эканамічнага саюза, то тут няма падстаў для асцярогі, - падкрэсліў міністр.  І кіраўніцтва Беларусі, і кіраўніцтва Расіі разумее, што гэты праект выгадны для нашых народаў. Гэты праект арыентаваны ў будучыню. Паводле слоў Уладзіміра Макея, у Саюзнай дзяржаве дасягнуты такі ўзровень ўзаемадзеяння паміж краінамі, які не характэрны для іншых інтэграцыйных аб’яднанняў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动