Беларусь падтрымлівае ідэю рознахуткаснай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Пра гэта ў інтэрв'ю "РИА Новости" і БелТА заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Кожная дзяржава мае права выбіраць для сябе ў якой меры яна гатова супрацоўнічаць у той ці іншай інтэграцыйнай структуры. Беларусь бачыць сваю задачу ў тым, каб гэтыя інтэграцыйныя аб’яднанні дапаўнялі адно аднаго, - адзначыў Уладзімір Макей. Што тычыцца пытання, ці страціць значэнне праект Саюзнай дзяржавы на фоне стварэння Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы і ў перспектыве Еўразійскага эканамічнага саюза, то тут няма падстаў для асцярогі, - падкрэсліў міністр. І кіраўніцтва Беларусі, і кіраўніцтва Расіі разумее, што гэты праект выгадны для нашых народаў. Гэты праект арыентаваны ў будучыню. Паводле слоў Уладзіміра Макея, у Саюзнай дзяржаве дасягнуты такі ўзровень ўзаемадзеяння паміж краінамі, які не характэрны для іншых інтэграцыйных аб’яднанняў.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici