Беларускі дзяржаўны універсітэт пачаў развіваць уласную сетку фаст-фуда. Першае кафэ Gaudeamus адкрылася ў корпусе Белдзяржуніверсітэта ў Мінску.
У меню можна знайсці стравы з італьянскай, беларускай і рускай кухняў. Ёсць бар з сучасным абсталяваннем, тэраса. Як расказалі ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта брэнд дапаможа ўзняць на новы ўзровень пазіцыянаванне універсітэта.