Падзеі ва Ўкраіне сталі каталізатарам беспрэцэдэнтнага росту напружанасці ў Еўропе, - лічыць кіраўнік МЗС Беларусі.


 

       Трагічныя падзеі ва Ўкраіне сталі каталізатарам беспрэцэдэнтнага за апошнія дзесяцігоддзі росту напружанасці ў Еўропе, абвастрэння назапашаных супярэчнасцей. На іх фоне яшчэ больш відавочнымі сталі сістэмныя праблемы ў сферы бяспекі ў рэгіёне АБСЕ. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на пасяджэнні савета міністраў замежных спраў краін АБСЕ ў швейцарскім Базэлі. Уладзімір Макей падкрэсліў, што неабходна сумесна прыняць тэрміновыя і рашучыя меры, каб прадухіліць раскручванне спіралі ўзаемных абвінавачванняў, пагроз і санкцый, трэба адкінуць логіку канфрантацыі, вярнуцца ў рэчышча ўзаемапаважлівага, канструктыўнага дыялога. Па словах міністра, галоўнымі задачамі АБСЕ на перспектыву павінны быць недапушчэнне з'яўлення новых раздзяляльных ліній у рэгіёне, захаванне адзінства дзяржаў- удзельніц ў дачыненні да каштоўнасцей і прынцыпаў, на якіх заснавана арганізацыя, прадухіленне і ўрэгуляванне канфліктаў.                 

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动