Трагічныя падзеі ва Ўкраіне сталі каталізатарам беспрэцэдэнтнага за апошнія дзесяцігоддзі росту напружанасці ў Еўропе, абвастрэння назапашаных супярэчнасцей. На іх фоне яшчэ больш відавочнымі сталі сістэмныя праблемы ў сферы бяспекі ў рэгіёне АБСЕ. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на пасяджэнні савета міністраў замежных спраў краін АБСЕ ў швейцарскім Базэлі. Уладзімір Макей падкрэсліў, што неабходна сумесна прыняць тэрміновыя і рашучыя меры, каб прадухіліць раскручванне спіралі ўзаемных абвінавачванняў, пагроз і санкцый, трэба адкінуць логіку канфрантацыі, вярнуцца ў рэчышча ўзаемапаважлівага, канструктыўнага дыялога. Па словах міністра, галоўнымі задачамі АБСЕ на перспектыву павінны быць недапушчэнне з'яўлення новых раздзяляльных ліній у рэгіёне, захаванне адзінства дзяржаў- удзельніц ў дачыненні да каштоўнасцей і прынцыпаў, на якіх заснавана арганізацыя, прадухіленне і ўрэгуляванне канфліктаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz