Акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа пачынае новы сезон.


          Акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа пачынае новы 89-ы сезон, па традыцыі, легендарным спектаклем "Несцерка". У новым сезоне па запрашэнні мастацкага кіраўніка тэатра Валерыя Анісенкі ў Віцебск прыедуць лепшыя рэжысёры Беларусі і Расіі. “Мальера” на коласаўскай сцэне будзе ставіць заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Аляксандр Міхайлаў. А беларускі тэатр адправіў заяўкі на ўдзел у некалькіх фестывалях - "Славянскі вянок" у Маскве, "Варнянскае лета" ў Балгарыі, фестываль шэкспіраўскага тэатра ў Гданьску. Тэатр імя Якуба Коласа - адзіны нацыянальны калектыў у Беларусі, які працуе ў абласным цэнтры. Тэатр пачынае рыхтавацца да свайго 90-годдзя. Ёсць намер паставіць п'есу пра віцебскага князя Альгерда і сыграць гэты спектакль на беразе Заходняй Дзвіны.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动