Беларусь гатова да рэалізацыі новай праграмы з МВФ.

      Беларусь гатова да рэалізацыі новай праграмы з Міжнародным валютным фондам. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў краіны Андрэй Харкавец. Што да параметраў новай магчымай праграмы, міністр фінансаў адзначыў, што работа з МВФ – гэта, перш за ўсё, адказная макраэканамічная палітыка дзяржавы.
      Між тым, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі прыняла ў першым чытанні законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2013 год. У наступным годзе ён будзе сфарміраваны на  бездэфіцытнай аснове. Агульная сума даходаў кансалідаванага бюджэту -2013 прагназуецца ў памеры амаль Br197, 5 трлн., або 31% ВУП. Асноўныя мэты для сектара дзяржаўных фінансаў -  павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, выкананне фінансавых абавязацельстваў перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі, захаванне якасці бюджэтных паслуг і сацыяльная абарона насельніцтва.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动