Беларусь гатова да рэалізацыі новай праграмы з Міжнародным валютным фондам. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў краіны Андрэй Харкавец. Што да параметраў новай магчымай праграмы, міністр фінансаў адзначыў, што работа з МВФ – гэта, перш за ўсё, адказная макраэканамічная палітыка дзяржавы.
Між тым, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі прыняла ў першым чытанні законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2013 год. У наступным годзе ён будзе сфарміраваны на бездэфіцытнай аснове. Агульная сума даходаў кансалідаванага бюджэту -2013 прагназуецца ў памеры амаль Br197, 5 трлн., або 31% ВУП. Асноўныя мэты для сектара дзяржаўных фінансаў - павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, выкананне фінансавых абавязацельстваў перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі, захаванне якасці бюджэтных паслуг і сацыяльная абарона насельніцтва.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.