Нацыянальная выстава Беларусі пройдзе ў кастрычніку ў Новасібірску.


        Нацыянальная выстава Беларусі пройдзе ў расійскім Новасібірску 21-23 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА. Форум будзе ладзіцца ў Новасібірску падчас Дзён Беларусі ў Сібіры. Праграмай мерапрыемства запланавана правядзенне Беларуска-расійскага бізнес-форуму з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча, кіраўніцтва міністэрстваў і канцэрнаў, арганізацый і прадпрыемстваў. Правядзенне Нацыянальнай выставы будзе садзейнічаць павелічэнню экспарту беларускіх тавараў і паслуг у Сібірскі рэгіён, стварэнню сумесных беларуска-расійскіх вытворчасцей, развіццю гандлёва-эканамічных сувязяў Беларусі і Сібірскай федэральнай акругі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动