Мінскі маторны завод і амерыканская кампанія Meridican плануюць сумесна распрацаваць рухавік на прыродным газе.


        Мінскі маторны завод і амерыканская кампанія Meridican плануюць сумесна распрацаваць рухавік на  прыродным газе, - паведаміў генеральны дырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод" Мікалай Лобач, перадае БЕЛТА. Кіраўнікі двух прадпрыемстваў правялі перамовы ў беларускім урадзе з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. Супрацоўніцтва будзе праходзіць у два этапы: першы прадугледжвае продаж дызельных рухавікоў ММЗ на рынак ЗША, а другі - выраб газавых рухавікоў па сумеснай распрацоўцы. Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што  праект можа стаць тэмай для абмеркавання на беларуска-амерыканскім інвестыцыйным форуме, які плануецца правесці  22 верасня ў Нью-Ёрку. Кампанія Meridican зацікаўлена ва ўзаемадзеянні з Беларуссю і па іншых напрамках. Сярод іх - энергетыка, нафтагазавы сектар і ядзерная энергетыка.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动