Мінскі маторны завод і амерыканская кампанія Meridican плануюць сумесна распрацаваць рухавік на прыродным газе, - паведаміў генеральны дырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод" Мікалай Лобач, перадае БЕЛТА. Кіраўнікі двух прадпрыемстваў правялі перамовы ў беларускім урадзе з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. Супрацоўніцтва будзе праходзіць у два этапы: першы прадугледжвае продаж дызельных рухавікоў ММЗ на рынак ЗША, а другі - выраб газавых рухавікоў па сумеснай распрацоўцы. Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што праект можа стаць тэмай для абмеркавання на беларуска-амерыканскім інвестыцыйным форуме, які плануецца правесці 22 верасня ў Нью-Ёрку. Кампанія Meridican зацікаўлена ва ўзаемадзеянні з Беларуссю і па іншых напрамках. Сярод іх - энергетыка, нафтагазавы сектар і ядзерная энергетыка.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí