Міністр замежных спраў Беларусі наведвае Кубу

Міністр замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей наведвае з візітам Кубу. На перагаворах з кіраўніцтвам гэтай краіны  акрамя пытанняў палітычнага ўзаемадзеяння будуць абмяркоўвацца новыя напрамкі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы.

А напярэдадні падчас візіту Уладзіміра Макея ў Эквадор падпісана  пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян дзвюх краін. Адбыўся абмен меркаваннямі аб выкананні дамоўленасцей кіраўнікоў дзвюх краін, дасягнутых у час візітаў Прэзідэнта Беларусі ў Эквадор у чэрвені 2012 года і Прэзідэнта Эквадора ў Мінск у кастрычніку 2013 года, намечаны канкрэтныя шляхі нарошчвання супрацоўніцтва па розных напрамках. Бакі выказалі ўпэўненасць у тым, што новую дынаміку ўзаемадзеянню паміж краінамі нададуць адкрыццё пасольства Беларусі ў Эквадоры і маючае адбыцца ў бліжэйшы час адкрыццё пасольства Эквадора ў Беларусі. 

 

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动