Міністр замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей наведвае з візітам Кубу. На перагаворах з кіраўніцтвам гэтай краіны акрамя пытанняў палітычнага ўзаемадзеяння будуць абмяркоўвацца новыя напрамкі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы.
А напярэдадні падчас візіту Уладзіміра Макея ў Эквадор падпісана пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян дзвюх краін. Адбыўся абмен меркаваннямі аб выкананні дамоўленасцей кіраўнікоў дзвюх краін, дасягнутых у час візітаў Прэзідэнта Беларусі ў Эквадор у чэрвені 2012 года і Прэзідэнта Эквадора ў Мінск у кастрычніку 2013 года, намечаны канкрэтныя шляхі нарошчвання супрацоўніцтва па розных напрамках. Бакі выказалі ўпэўненасць у тым, што новую дынаміку ўзаемадзеянню паміж краінамі нададуць адкрыццё пасольства Беларусі ў Эквадоры і маючае адбыцца ў бліжэйшы час адкрыццё пасольства Эквадора ў Беларусі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz