Аб'яднаную транспартную лагістычную кампанію створаць сёлета Беларусь, Расія і Казахстан.


       Беларусь, Расія і Казахстан гатовы пачаць фінальную стадыю рэалізацыі праекта па стварэнні Аб'яднанай транспартнай лагістычнай кампаніі. Пра гэта ішла размова на сустрэчы прэм'ер-міністра нашай краіны Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам "Расійскіх чыгунак" Уладзімірам Якуніным. Плануецца, што кампанію створаць сёлета. Яна дазволіць наладзіць транзіт кантэйнерных грузаў, перш за ўсё, на калідоры ад Кітая да краін Еўрасаюза. Спецыялісты сцвярджаюць, што кампанія будзе канкурэнтаздольнай і прыбытковай для інфраструктур чыгунак трох краін і іх лагістычных прадпрыемстваў. Таксама на сустрэчы ішла размова аб вялікім транспартным праекце з удзелам Расіі, Казахстана і Туркменістана. Ініцыятыва дазволіць звязаць Беларусь і Расію з Еўропай і Персідскім залівам.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动