Беларусь плануе правесці ў Мадрыдзе і Барселоне прэзентацыю свайго эканамічнага патэнцыялу. Гэтыя пытанні разглядаліся падчас шэрагу сустрэч пасла Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтве Паўла Латушкі. Бакі дамовіліся садзейнічаць развіццю кантактаў паміж міністэрствамі эканомікі Беларусі і Іспаніі , арганізацыі ўзаемных візітаў дзелавых колаў . Быў абмеркаваны працэс уваходжання Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Мінэканомікі Іспаніі гатова падтрымаць Беларусь у гэтым пытанні.
Бакі таксама абмяняліся думкамі аб магчымых напрамках развіцця двухбаковай дагаворна-прававой базы. Прайшло абмеркаванне развіцця адносін Беларусі з ЕС, а таксама ўзаемадзеяння Беларусі і Іспаніі ў рамках ААН.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz