Першараднай задачай беларускай эканомікі сёлета павінна стаць нарошчванне экспартных паставак. На гэтым акцэнтаваў увагу на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.
Кіраўнік эканамічнага ведамства адзначыў , што прагнозныя параметры , запланаваны на бягучы год, маюць аб'ектыўны характар і накіраваны на забеспячэнне стабільнай работы эканомікі, збалансаванага росту і росту дабрабыту насельніцтва. Пры гэтым адзінай бяспечнай магчымасцю выканання гэтай мэтавай задачы, паводле яго слоў, з'яўляецца павелічэнне экспарту.
Сёлета бюджэтам прадугледжана дзяржпадтрымка экспарцёраў у памеры больш як 1 трлн. 300 млрд. рублёў. Гэта будзе спрыяць стымуляванню рэалізацыі тавараў, вырабленых у Беларусі, на знешніх рынках.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz