Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сустрэўся з прэзідэнтамі шэрагу краін.

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі, знаходзячыся з візітам у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, сустрэўся з прэзідэнтамі шэрагу краін. Адбыліся гутаркі з прэзідэнтамі Зімбабвэ, Мазамбіка, Шры - Ланкі, Швейцарыі, старшынёй Камісіі Афрыканскага саюза, прадстаўнікамі ўрадаў Інданезіі, Кітая, Украіны і іншых краін. Беларуская дэлегацыя на чале з Віктарам Гумінскім, а таксама дэлегацыі іншых краін выехалі ў ПАР, каб прыняць удзел у жалобных мерапрыемствах з нагоды смерці былога прэзідэнта гэтай краіны Нэльсана Мандэлы. Жалобныя мерапрыемствы адбыліся ў гарадах Ёханэсбургу і Прэторыі . Іх наведалі больш за дзевяноста кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў розных краін свету. Віктар Гумінскі пакінуў запіс у кнізе спачуванняў для высокапастаўленых прадстаўнікоў замежных дзяржаў.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
07.40 Nauka na Białorusi (PL)

Dalej:
08.00 Nowości z Białorusi (PL)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

24.07.25 - 17.00
24.07.25 - 18.00