Незвычайную літаратурна-мастацкую выставу падрыхтаваў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры


Віцебскія легенды і паданні атрымалі цікавую візуальную форму  –  калекцыя маляваных дываноў адлюстроўвае тэмы твораў фальклорнай літаратурнай спадчыны Беларусі. Маляваныя дываны на Віцебшчыне пачалі адраджаць у 1980-х гадах. Установы культуры Віцебскай вобласці мэтанакіравана праводзяць работу па вывучэнні, адраджэнні і папулярызацыі гэтага мастацтва. 

Беларускія маляваныя дываны прызнаны важнай часткай нацыянальнай культурнай спадчыны сучаснай Беларусі. Традыцыйнае майстэрства іх стварэння  з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіны і ўваходзіць  у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва (UNESСO). 


Куратар выставы Ірына Князева расказала радые “Беларусь”, што ў аснове кожнага дыванка – літаратурная крыніца, легенда, паданне ці казка. Атрымалася ўнікальнае спалучэнне: фальклор і цудоўная традыцыя маляваных дываноў.

– Гэта народнае майстэрства, але чым цікавая выстава персанальна для мяне? З глыбінь чорнага палатна з’яўляецца казка. Праз адчуванне творчасці атрымліваеш унутраную мастацкую свабоду. Віцебскія маляваныя дываны – гэта наш брэнд. Я лічу, што традыцыя адрадзілася дзякуючы творчасці Язэпа Драздовіча, які ствараў гэтыя дываны “не дзеля заробку, а дзеля выхавання эстэтычнага мастацкага густу ў народзе”. Яго плён перадаўся наступным майстрам, я маю на ўвазе не толькі рукатворную творчасць, а яшчэ і частку душы, – разважае Ірына Князева.


Убачыць беларускіх русалак, зор-зараніц, варажэй, заклятую царэўну і не толькі можна да 20 красавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
03.40 Science in Belarus (EN)

Dalej:
04.00 News (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

12.07.25 - 18.00
13.07.25 - 17.00
13.07.25 - 18.00