Віцебскія легенды і паданні атрымалі цікавую візуальную форму – калекцыя маляваных дываноў адлюстроўвае тэмы твораў фальклорнай літаратурнай спадчыны Беларусі. Маляваныя дываны на Віцебшчыне пачалі адраджаць у 1980-х гадах. Установы культуры Віцебскай вобласці мэтанакіравана праводзяць работу па вывучэнні, адраджэнні і папулярызацыі гэтага мастацтва.
Беларускія маляваныя дываны прызнаны важнай часткай нацыянальнай культурнай спадчыны сучаснай Беларусі. Традыцыйнае майстэрства іх стварэння з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіны і ўваходзіць у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва (UNESСO).
Куратар выставы Ірына Князева расказала радые “Беларусь”, што ў аснове кожнага дыванка – літаратурная крыніца, легенда, паданне ці казка. Атрымалася ўнікальнае спалучэнне: фальклор і цудоўная традыцыя маляваных дываноў.
– Гэта народнае майстэрства, але чым цікавая выстава персанальна для мяне? З глыбінь чорнага палатна з’яўляецца казка. Праз адчуванне творчасці атрымліваеш унутраную мастацкую свабоду. Віцебскія маляваныя дываны – гэта наш брэнд. Я лічу, што традыцыя адрадзілася дзякуючы творчасці Язэпа Драздовіча, які ствараў гэтыя дываны “не дзеля заробку, а дзеля выхавання эстэтычнага мастацкага густу ў народзе”. Яго плён перадаўся наступным майстрам, я маю на ўвазе не толькі рукатворную творчасць, а яшчэ і частку душы, – разважае Ірына Князева.
Убачыць беларускіх русалак, зор-зараніц, варажэй, заклятую царэўну і не толькі можна да 20 красавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici