Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з дырэктарам аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Сусветнага банка Чымяа Фанам.
Апошні прадставіў членам урада новую стратэгію партнёрства Групы Сусветнага банка для Беларусі і падыходы да яе рэалізацыі на працягу наступных чатырох гадоў.
У адпаведнасці са стратэгіяй партнёрства Група Сусветнага банка будзе аказваць Беларусі падтрымку па павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі, удасканаленні дзяржаўнай інфраструктуры, паляпшэнні паказчыкаў чалавечага развіцця пры дапамозе павышэння якасці адукацыйных, медыцынскіх і сацыяльных паслуг.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz